29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NYT: Хэйлі можа замяніць Пенса на пасадзе віцэ-прэзідэнта ЗША

NYT: Хэйлі можа замяніць Пенса на пасадзе віцэ-прэзідэнта ЗША
НІКІ ХЭЙЛІ

Сталая прадстаўніца ЗША пры ААН Нікі Хэйлі можа стаць кандыдаткай на пасаду віцэ-прэзідэнта.

Пра гэта піша The New York Times са спасылкай на асяроддзе прэзідэнта ЗША. Паводле словаў крыніцаў, Дональд Трамп сумняваецца ў лаяльнасці дзейнага віцэ-прэзідэнта Майка Пенса і задумваецца пра ягоную замену.

Выданне адзначае, што Хэйлі блізкая да дачкі Трампа Іванкі і ейнага мужа – старэйшага дарадцы Белага дому Джарэда Кушнера. На думку журналістаў, Хэйлі можа дапамагчы Трампу на выбарах прэзідэнта ў 2020 годзе заваяваць галасы выбарніцаў, якія ён страціў пасля абвінавачванняў у сэксізме.

Прадстаўнік Белага дому ў размове з The New York Times зазначыў, што прэзідэнт ЗША цалкам падтрымлівае Пенса.

У пачатку кастрычніка стала вядома пра адстаўку Хэйлі з пасады сталай прадстаўніцы ЗША пры ААН. Але да канца года яна прадоўжыць выконваць свае абавязкі. Трамп тады дапусціў, што ў будучыні Хэйлі вернецца ў ягоную адміністрацыю, але не ўдакладніў яе магчымай ролі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках