19 красавiка 2024, Пятніца, 13:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

24-ы раз даражэе аўтамабільнае паліва

24
24-ы раз даражэе аўтамабільнае паліва

З 18 лістапада 2018 года ў Беларусі змяняюцца раздробныя кошты на аўтамабільнае паліва.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма».

Паліва зноў падаражэе на 1 капейку. З 18 лістапада кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 42 капейкі, АІ-95-К5-Еўра – 1 рубель 51 капейку, АІ-98-К5-Еўра – 1 рубель 72 капейкі, ДП – 1 рубель 51 капейку.

Гэта дваццаць чацвёртае змяненне коштаў на аўтамабільнае паліва сёлета. Апошні раз кошт на паліва змяняўся 11 лістапада: бензін і дызпаліва падаражэлі на 1 капейку.

Напярэдадні кіраўнік «Белнафтахіма» заявіў, што павелічэнне коштаў на паліва не кампенсавала змяненне кошту сыравіны. «Прадпрынятае павелічэнне коштаў не кампенсавала змянення кошту сыравіны нават з улікам пачатку зніжэння кошту нафты за апошнія тыдні. Пастанова пра павелічэнне альбо зніжэнне кошту на маторнае паліва прымаецца пасля ўважлівага аналізу сітуацыі ў некалькіх паказніках: кошт нафты, курс беларускага рубля, дынаміка коштаў у суседніх краінах, падатковы складнік», – заявіў Андрэй Рыбакоў.

Ён запэўніў, што «ў любым выпадку кошты на АЗС Беларусі будуць змяняцца паступова, без рыўкоў».

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках