28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Капсула часу з Чэхаславакіі: «Бальшавікі лютуюць, як тыф»

5
Капсула часу з Чэхаславакіі: «Бальшавікі лютуюць, як тыф»
ГОТВАЛЬД І СТАЛІН – ДВА ПРАВАДЫРЫ ДВУХ «БРАТЭРСКІХ НАРОДАЎ» (АРХІЎНЫЯ ФОТА КАНЦА 1940-Х ГАДОЎ)

У музей Прагі патрапіла ўнікальнае пасланне з мінулага.

У Нацыянальным музеі земляробства ў Празе з'явіўся экспанат з 50-х гадоў мінулага стагоддзя – часу калектывізацыі сельскай гаспадаркі на прыклад Савецкага саюза, паведамляе Радыё Свабода.

Невядомы сталяр, які жыў у мястэчку Птэні ў Аламауцкім краі, змайстраваў дзверы, усярэдзіне якіх на лісце фанеры пакінуў такі алоўкавы запіс:

"Чэхаславакія падпарадкаваная Расеі, бальшавіцкая звярына лютуе, як тыф, камуністы сілай адбіраюць нашу ўласнасць. Жыхарам даводзіцца хавацца, каб не патрапіць пад руку няпрошаным гасцям, якія знішчаюць гаспадарку, заганяюць нас у калгас, каб мы ўсе разам працавалі, як прымусовыя робаты. Жыць стала страшна".

Запіс датаваны 17 красавіка 1957 года.

Аднойчы, ужо ў наш час, новыя гаспадары, якія прыводзілі ў парадак стары дом, надумалі распілаваць дзверы на дровы. Тады і знайшоўся стары допіс.

Кавалак фанеры з каштоўным пасланнем быў накіраваны як экспанат у Нацыянальны музей земляробства ў Прагу. Намеснік дырэктара музея Антанін Шымчык мяркуе гэта пасланне з мінулага адным з важкіх доказаў гаротнага становішча сялянаў у Чэхаславакіі ў першае дзесяцігоддзе кіравання камуністычнага рэжыму.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках