18 снежня 2018, aўторак, 21:21
Дзякую вам
Рубрыкі

«Быць бунту. Дагуляюцца ж»

32

Як беларусы рэагуюць на абмежаванне бязмытных пакупак.

Для тысячаў жыхароў заходніх абласцей Беларусі з 1 студзеня надыходзіць новая рэальнасць. Сур'ёзныя абмежаванні на ўвоз тавараў і прадуктаў з Літвы, Польшчы і Украіны ўдараць не толькі па тых, хто зарабляў на трансмежным паўлегальным гандлі, але і па звычайных людзях, якія прывыклі да танных і якасных тавараў з суседняй краіны. Прадстаўнікі буйных фірмаў, наадварот, радасна паціраюць рукі і папярэджваюць, што кошты на побытавую тэхніку ў Беларусі вырастуць ужо ў першыя месяцы новага года, піша Telegram-канал Telegram-канал «Баста».

«Пры жаданні ўлады маглі б “адбіцца” ад такіх патрабаванняў Еўразійскай эканамічнай камісіі або адтэрмінаваць іх увядзенне – так ужо было раней у сітуацыі з прадпрымальнікамі. Але ў Беларусі ёсць свае лабісты поўнай забароны на ўвоз тавараў з-за мяжы – гэта буйны бізнэс, блізкі да Лукашэнкі. Яны зацікаўленыя ў тым, каб жыхары краіны набывалі брэндавую тэхніку ў іх пры тым, што амаль уся яна – расейскай зборкі, дарагая і не вельмі якасная», – апавёў нам прадстаўнік адной з гандлёвых сетак у Менску.

Найбольш вострая рэакцыя на новыя нормы, як і варта было чакаць, – у берасцейцаў і гарадзенцаў. Вось што пішуць людзі на форумах сайтаў і ў мясцовых чатах Viber і Telegram:

– Надакучыў ужо гэты ашуканец кішэні чысціць! Усё яму мала.

– Сярод маіх знаёмых ездзяць раз на тры месяцы ўсе. Навошта набываць у «5 элеменце» тэлевізар за 2200 рублёў, калі з Польшчы можна дакладна такі прывезці за 1200 рублёў? Ды і з дзіцячай вопраткай, тымі ж памперсамі, роварамі дзіцячымі, электронікай, побытавай тэхнікай розніца больш чым істотная. У леках увогуле трэш – у тры разы таннейшая большасць пазіцый.

– І нездарма берасцейскія памежнікі двайны плот на Камянеччыне з Польшчай будуюць! Хутка народ так ламанецца ад галадухі, што будзе ай-яй-яй!

– Матывы простыя: Расея спрабуе весці вайну амаль з усім светам, а мы прычэпам павінны пакутаваць. Прычым нас ніхто нават не пытаецца – маўчаць, маўляў, халопы і ўсё тут.

– Хто ўсе гэтыя людзі, якія прымаюць гэтыя законы? Дарваліся да кармушкі нахабныя, бессаромныя, беспрынцыповыя, ненаедныя, крывадушныя рабаўнікі.

– Памятаю, як дармаеды летась пратэставалі, так у нас, у Гародні, замала людзей выйшла – усё казалі, што нам да лямпачкі, мы з мяжы пракормімся. А што цяпер рабіць будзем? Тысячы людзей працу страцяць – гэта толькі ў Гародні.

– Прапаную лозунг палітыкам на найбліжэйшыя кампаніі: «Вярніце закупы!», падтрымка ў Гародні гарантаваная.

– З такімі новаўвядзеннямі, падаткамі і паборамі – быць бунту! Дагуляюцца ж. Хутка ўжо...