19 красавiка 2024, Пятніца, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы самы дарагі з цяпер жывых мастак

4
Названы самы дарагі з цяпер жывых мастак
ФОТА: TWITTER

Карціну Дэвіда Хокні прадалі за рэкордную суму $90,3 мільёна.

Праца Дэвіда Хокні «Партрэт мастака (Басейн з двума фігурамі)» прададзеная на таргах аўкцыённага дома Christie's у Нью-Ёрку, піша «Медуза».

Карціну купілі пасля дзевяці хвілін барацьбы двух ананімных удзельнікаў аўкцыёну. Паводле інфармацыі СМІ, уладальнікам шэдэўра стаў брытанскі мільярдэр Джо Люіс. Стартавы кошт палатна склаў 80 мільёнаў даляраў.

Папярэдні рэкорд быў устаноўлены ў 2013 годзе, калі на Christie's за 58,4 мільёна даляраў была прададзеная скульптура «Сабака з балонікаў» Джэфа Кунса.

«Партрэт мастака» быў напісаны Дэвідам Хокні, якія ўважаецца за аднаго з класікаў поп-арта, у 1972 годзе для выставы ў Нью-Ёрку. Тады праца была прададзеная за 18 тысяч даляраў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках