19 красавiка 2024, Пятніца, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрэза Мэй распавяла, як здымала стрэс ад Brexit

3
Тэрэза Мэй распавяла, як здымала стрэс ад Brexit
ТЭРЭЗА МЭЙ

Апошнія дні былі для прэм'еркі Вялікабрытаніі вельмі цяжкімі.

Прэм'ер-міністарка Брытаніі Тэрэза Мэй распавяла, што апошнія дні перад ухваленнем праекта пагаднення аб выхадзе з ЕЗ былі для яе вельмі цяжкімі.

Пра гэта яна сказала ў інтэрв'ю Daily Mail, піша "Европейская правда".

Мэй прызналася, што пераадолець усе цяжкасці перамоўнага працэсу аб Brexit ёй дапамог муж Філіп, з якім яна ў шлюбе ўжо 38 гадоў.

"Ён - мая скала. Вельмі важна мець кагосьці, хто падтрымлівае цябе, не ўцягнуты ў палітычныя справункі, але дорыць чалавечую падтрымку" - сказала яна.

Са слоў Мэй, муж заўсёды падтрымліваў яе пазіцыю аб Brexit.

Пасля пяцігадзіннага пасяджэння ўрада, на якім быў зацверджаны праект пагаднення аб выхадзе з ЕЗ, прэм'ерку ў ейнай рэзідэнцыі чакаў муж.

"Гэта былі даволі цяжкія пару дзён. Калі я прыйшла ў кватэру позна ў сераду, пад 11 вечара, першае, што Філіп зрабіў, гэта наліў мне віскі, валійскага віскі Penderyn, хоць скотч я таксама п'ю" - распавяла Мэй.

У сераду пасля пяцігадзіннага закрытага пасяджэння кабінет міністраў Вялікабрытаніі даў згоду на зацвярджэнне пагаднення аб Brexit, узгодненага з Брусэлем у аўторак на тэхнічным узроўні. Мэй прызнала, што пагадненне мае асобныя пункты, якія могуць выклікаць дыскусію ў брытанскім грамадстве. Напрыклад, пытанне Паўночнай Ірландыі.

Нязгоду з дакументам выказалі некалькі чальцоў ураду Мэй, і ўжо на наступны дзень падалі ў адстаўку міністр у пытаннях Brexit Дамінік Рааб, дзяржаўны сакратар брытанскага міністэрства ў справах Паўночнай Ірландыі Шайлеш Вара і міністр працы і пенсій Эстэр Макві.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках