29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, як беларусы будуць адпачываць у снежні

11
Стала вядома, як беларусы будуць адпачываць у снежні

У снежні ў беларусаў будуць дзве рабочыя суботы і два выходныя панядзелкі.

Суботы - 1, 8 і 15 снежня - будуць выходнымі. А вось далей нас чакаюць пераносы, піша nn.by.

25 снежня, аўторак, у Беларусі святкуюцца Каляды, таму працоўны дзень з 24 снежня будзе перанесены на 22 снежня.

У гэтым выпадку беларусаў чакаюць тры выходныя: з 23 да 25 снежня (нядзеля - аўторак).

1 студзеня 2019 года прыпадае на аўторак, таму 31 снежня (панядзелак) таксама будзе выходны. За яго давядзецца адпрацаваць у суботу 29 снежня.

Урад яшчэ не вызначыўся з пераносам рабочых дзён у 2019 годзе. Пакуль не зразумела, ці будзе 2 студзеня выходным.

Улічваючы, што гэты дзень прыпадае на сераду, то тады давядзецца, магчыма, рабіць рабочай суботу 5 студзеня. Выходнымі будуць тады 6 і 7 студзеня (нядзеля і панядзелак). Або калі 2 студзеня пакінуць працоўным днём, то тады выходнымі будуць тры дні: 5-7 студзеня.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках