24 красавiка 2024, Серада, 2:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель прызнала памылкі Бэрліна ў міграцыйнай палітыцы

Мэркель прызнала памылкі Бэрліна ў міграцыйнай палітыцы
АНГЕЛА МЭРКЕЛЬ
ФОТА: GETTY IMAGES

Нямеччына своечасова не паклапацілася аб прызнанні шэрагу краін і рэгіёнаў свету "бяспечнымі".

Федэральны ўрад Нямеччыны дапусціў памылкі ў развязанні міграцыйнага крызісу, прызнала канцлер Ангела Мэркель падчас наведвання горада Хемніца, дзе ў жніўні ўспыхнулі беспарадкі, звязаныя з забойствам мясцовага жыхара, паведамляе РБК.

Мэркель наведала горад і ў выступе перад яго жыхарамі заявіла, што разумее іх. Адной з галоўных памылак яна назвала тое, што ўрад своечасова не паклапаціўся аб прызнанні шэрагу краін і рэгіёнаў свету "бяспечнымі", што дазволіла б скараціць плынь уцекачоў.

Канцлерка таксама панаракала, што ў бундэстагу няма зрухаў у развязанні гэтага пытання.

Мэркель наведала Хемніц упершыню з часу беспарадкаў у жніўні і акцый пратэсту ў верасні. Яна паспрабавала растлумачыць, чаму не прыехала на сустрэчу з жыхарамі Хемніцы раней.

«Мэр Хемніцы мяркуе, што я спазнілася з наведваннем горада. Мы гаварылі праз тэлефон пасля 26 жніўня, яна запрасіла мяне ў Хемніц. І я вельмі шмат пра гэта думала - калі ж лепш прыехаць?» - патлумачыла Мэркель (цытата з Еuronews).

«Таму што, з аднаго боку, напярэдадні выбараў у бундэстаг я бачыла, колькі супярэчнасцяў у іншых выклікае мая персона. З іншага боку, я хацела прыехаць у Хемніц, але не ў той момант, калі там панавала напружаная атмасфера. І нават сёння я бачу, што мой візіт выклікае супярэчлівыя пачуцці. Але я хацела наведаць Хемніц», - сказала Мэркель.

Падчас візіту Мэркель у Хемніц прайшла акцыя пратэсту, у якой узялі ўдзел некалькі соцень чалавек. Маніфестанты скандавалі: «Мэркель павінна сысці!» і «здрадніца народа».

Беспарадкі і масавыя акцыі пратэсту пачаліся ў Хемінцы пасля забойства мясцовага жыхара 26 жніўня, у якім абвінавацілі мігрантаў. Акцыі пратэсту супраць міграцыйнай палітыкі Бэрліна прадаўжаліся ў Хемніцы ў верасні і кастрычніку.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках