24 красавiка 2024, Серада, 6:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Князь Альбэр II: Рыбалоўлеву варта адмовіцца ад «Манака»

2
Князь Альбэр II: Рыбалоўлеву варта адмовіцца ад «Манака»
КНЯЗЬ АЛЬБЭР II

Князь Манака заклікаў бізнэсоўца адмовіцца ад футбольнага клуба, калі ягоная віна пацвердзіцца.

Расейскі бізнэсовец Дзмітрый Рыбалоўлеў, якога западозрылі ў карупцыі і гандлі ўплывам, мае адмовіцца ад кіраўніцтва належнага яму футбольнага клуба "Манака", калі ягоная віна будзе даведзеная. Такое меркаванне выказаў князь Манака Альбэр II у інтэрв'ю незалежнаму французскаму інтэрнэт-выданню Mediapart, піша "Гордон".

Князь адзначыў, што перш чым рабіць высновы, трэба дачакацца заканчэння расследавання.

"Цяпер мы павінны паважаць прэзумпцыю невінаватасці, калі толькі ён сам не наважыць спыніць сваё прэзідэнцтва ў “Манака”, пакуль жа мы не можам спяшацца", - падкрэсліў Альбэр II.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках