25 красавiка 2024, Чацвер, 15:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кваліфікацыя ЧЕ-2019: Беларускія баскетбалісткі распляжылі каманду Эстоніі

Кваліфікацыя ЧЕ-2019: Беларускія баскетбалісткі распляжылі каманду Эстоніі

Анастасія Верамеенка аформіла трыпл-дабл.

Каманда Беларусі распляжыла каманду Эстоніі ў выязным матчы кваліфікацыі жаночага чэмпіянату Еўропы-2019 - 113:63. Цэнтравая беларускай каманды Анастасія Верамеенка адзначылася рэдкім для жаночага баскетбола дасягненнем: яна аформіла трыпл-дабл - 19 балаў, 10 падбораў і 11 перадач. Вікторыя Гаспер набрала 25 балаў, паведамляе "Прессбол".

Эстонія - Беларусь - 63: 113 (15:33, 26:28, 9:24, 13:28)

Беларусь: Бэнтлі (18 +3 падборы+7 пасаў), Папова (17+7 падбораў+4 пас.), Рыцікава (12+3 падборы+3 пасы), Сныціна (16+3 падборы+4 пасы), Тарасава (6), Брыч, Гаспер (25+10 падбораў), Голубева (н.в.), Ліхтаровіч, Масько, Верамеенка (19+10 падбораў+11 пасаў+2 блок-шота), Зюзькова.

Група "В": Беларусь - 9 балаў (5 гульняў), Турцыя - 8 (4), Польшча - 5 (4), Эстонія - 5 (5).

21 лістапада каманда Беларусі на выездзе згуляе з камандай Турцыі. Пачатак паядынку - а 18.00. Тур на Еўрабаскет атрымаюць пераможцы груп, а таксама шэсць найлепшых каманд сярод другіх месцаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках