19 снежня 2018, Серада, 1:15
Дзякую вам
Рубрыкі

Экс-дарадца Пуціна назваў тэрыторыі, якія выйдуць са складу РФ

15
Андрэй Іларыёнаў

Распад імперыі ідзе з пачатку ХХ стагоддзя.

Далейшае раскіданне Расеі неўнікнёнае, што з'яўляецца працягам натуральнага працэсу раскідання шматнацыянальных імперый, заявіў расейскі эканаміст, супрацоўнік Інстытута Катона (ЗША), былы дарадца Уладзіміра Пуціна Андрэй Іларыёнаў, паведамляе "Главред".

Паводле ягоных слоў, першы этап гэтага раскідання назіраўся на пачатку ХХ стагоддзя, у 1917-1918 гадах.

"Затым адбылася частковая Рэканкіста, рэакупацыя некаторых тэрыторый, хоць і не ў поўным складзе. Другі этап імперскага раскідання меў месца на пачатку 1990-х гадоў. Затым ізноў была праведзеная частковая Рэканкіста. Неўнікнёна надыдзе і трэці этап, падчас якога расейскія войскі пойдуць з акупаваных тэрыторый у суседніх дзяржавах, а таксама адбудзецца аддзяленне шэрагу нерасейскіх этнічных тэрыторый ад цяперашняй Расейскай Федэрацыі. Такога кшталту працэсы часта суправаджаюцца трагедыямі і крывёю. Але спыніць тэктанічныя сілы сусветнай гісторыі немагчыма", - заявіў ён, адказваючы на адно з пытанняў падчас размовы ў "Главред".

На ягоную думку, раскіданне Расеі паменшыць ваенны ціск на Украіну незалежна ад таго, хто будзе знаходзіцца на чале РФ.

"З іншага боку, калі на чале Расеі будзе знаходзіцца адказны ўрад, то не выключана, што дэмакратычная Украіна дапаможа расейскім уладам для таго, каб працэс роспуску імперыі адбываўся менш балючым спосабам і для Расеі, і для новых утвараных дзяржаў, і для іх суседзяў, у тым ліку Украіны", - дадаў Іларыёнаў.