20 красавiка 2024, Субота, 19:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэй: Курс, які я вызначыла, верны і адзіны

Мэй: Курс, які я вызначыла, верны і адзіны
ТЭРЭЗА МЭЙ
ФОТА: AP

Прэм'ерка Брытаніі заявіла, што не бачыць альтэрнатывы ейным планам наконт Brexit

Прэм'ер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй заявіла, што не існуе альтэрнатыўнага плана аб выхадзе краіны са складу Еўрапейскага Звязу.

Яна нагадала, што падчас перамоў старанам удалося дамовіцца аб "падрабязных умовах" выхаду і "шырокіх умовах" будучых стасункаў, піша The Sun.

"Няма альтэрнатыўнага плана. Няма іншых умоў, на якіх мы маглі б дамовіцца з ЕЗ. Курс, які я вызначыла, верны для краіны і адзіны, які будзе працаваць", - заявіла Мэй.

Прэм'ер-міністарка мяркуе, што выхад са складу ЕЗ пойдзе на карысць Вялікабрытаніі.

14 лістапада прэм'ер-міністр Мэй заявіла, што кабінет міністраў падтрымаў праект пагаднення аб Brexit пасля "гарачых" спрэчак.

Падчас кароткага выступу перад СМІ Мэй заявіла, што "праект пагаднення аб выхадзе з Еўрапейскага Звязу быў найлепшым, аб якім можна было б дамовіцца". Яшчэ ўлетку 2018 года Кабінет міністраў узгадніў план стварэння свабоднай гандлёвай зоны паміж Брытаніяй і ЕЗ, якая будзе тычыцца прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі, так званы "мяккі Brexit".

План прэм'еркі не падтрымлівае шэраг уплывовых чальцоў Кансэрватыўнай партыі.

15 лістапада з прычыны нязгоды з умовамі пагаднення ў адстаўку сышоў міністр у пытаннях Brexit Дамінік Рааб. Таксама ў адстаўку сышла міністарка працы і пенсійных спраў Эстэр Маквей.

Кіраўнік Еўрапейскай рады Дональд Туск заявіў, што канчатковае пагадненне аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЕЗ могуць прыняць ужо 25 лістапада, "калі не адбудзецца нічога надзвычайнага".

Згодна з планам Мэй, для канчатковага выхаду Брытаніі з ЕЗ і дасягнення дамоўленасці ў сферы гандлю ўводзіцца пераходны перыяд да 31 снежня 2020 года. Да яго заканчэння, паміж ЕЗ і Брытаніяй будзе дзейнічаць стары мытны рэжым і Лондан будзе абавязаны выконваць еўрапейскае рэгулятарнае заканадаўства.

Пераходнай перыяд можа быць са згоды старон падоўжаны Аб'яднаным камітэтам прадстаўнікоў ЕЗ і Брытаніі пасля снежня 2020 года, але дапушчальныя тэрміны яго падаўжэння не ўдакладняюцца.

Пагадненне гарантуе права грамадзян краін ЕЗ на тэрыторыі Брытаніі ў плане вольнага перамяшчэння і аналагічныя правы брытанцаў, якія пражываюць на мацерыку. Рэжым свабоднага перамяшчэння грамадзян Брытаніі і краін ЕЗ будзе дзейнічаць да канца пераходнага перыяду.

Да 31 снежня 2020 года Вялікабрытанія застаецца ў юрыдычным полі ЕЗ - агульнаеўрапейскае заканадаўства будзе пераважаць над нацыянальным.

Адкладаецца развязанне пытання мяжы з Ірландыяй, ЕЗ таксама пагадзіўся скараціць суму фінансавых прэтэнзій да Лондана, своеасаблівая "плата за выхад" са складу звязу, аднак, сума ў дамове не паказваецца.

Цяпер тэкст пагаднення павінна разгледзець Рада Еўропы, якая хутчэй за ўсё, яго зацвердзіць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках