20 красавiка 2024, Субота, 1:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп: Справаздача ЗША паводле справы Хашагі будзе гатовая ў найбліжэйшыя дні

Трамп: Справаздача ЗША паводле справы Хашагі будзе гатовая ў найбліжэйшыя дні
ДОНАЛЬД ТРАМП

Дзярждэп назваў высновы ЦРУ «не канчатковымі».

ЗША зробяць канчатковую выснову пра датычных да забойства саудаўскага журналіста Джамаля Хашагі ў найбліжэйшыя два дні, заявіў амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп, паведамляе АР.

"У нас будзе поўная справаздача цягам наступных двух дзён, магчыма, у панядзелак ці аўторак", – заявіў Трамп.

Адзначаецца, што справаздача будзе ўключаць спіс датычных да забойства асобаў.

Раней афіцыйная прадстаўніца Дзярждэпу ЗША Хізэр Ноерт заявіла, што ЦРУ яшчэ не зрабіла канчатковых высноваў пра заказчыкаў забойства журналіста Джамаля Хашагі.

Нагадаем, апазіцыйны да ўладаў Саудаўскай Аравіі журналіст Джамаль Хашагі знік 2 кастрычніка пасля візіту ў консульства Саудаўскай Аравіі ў Стамбуле. Спачатку Эр-Рыяд адмаўляў, што дыппрадстаўніцтва мае да гэтага дачыненне, аднак праз 18 дзён прызнаў, што журналіст быў забіты падчас "бойкі". Міністр замежных справаў Саудаўскай Аравіі Адэль аль-Джубейр назваў забойства "велізарнай прыкрай памылкай".

У Саудаўскай Аравіі заявілі, што ўлады хацелі пераканаць Хашагі вярнуцца ў краіну і адправілі для гэтага 15 агентаў з шырокімі паўнамоцтвамі, якія скарысталі гвалт і прыгразілі яму, што "напампуюць" лекамі. Калі журналіст пачаў крычаць, яго ўзялі ў задушлівы захоп, у выніку чаго ён памёр.

У рамках расследавання справы пра забойства ў Саудаўскай Аравіі затрымалі 18 падазраваных і звольнілі пяцярых службовых асобаў, сярод іх дарадцу спадчыннага прынца Саудаўскай Аравіі Сауда аль-Кахтані і намесніка кіраўніка выведкі генерала Ахмеда Асіра.

Праз забойства Хашагі ЗША ўвялі санкцыі супраць 17 грамадзянаў Саудаўскай Аравіі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках