25 красавiка 2024, Чацвер, 18:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія шоферы на сабе адчулі страйк у Францыі

5
Беларускія шоферы на сабе адчулі страйк у Францыі

У акцыях удзельнічае блізу 283 тысяч чалавек ва ўсёй краіне.

У суботу і нядзелю ў розных рэгіёнах Францыі праходзяць акцыі пратэсту незадаволеных падвышэннем кошту бензіну. З рэдакцыяй ABW.by звязаўся кіроўца Васіль, які распавёў, што цяпер знаходзіцца ў рэйсе ў Францыі і адчуў страйк на сабе.

Больш за тое, ён сцвярджае, што "нас тут шмат і праз гэты страйк мы не змаглі выехаць на нармальныя паркінгі". Васіль распавёў:

- Я ўчора разгрузіўся, хацеў сёння выехаць на аўтабан, стаць на добры паркінг. У Францыі наогул добрыя паркінгі: душ, прыбіральні ёсць, але я не змог заехаць на аўтабан. Праездзіў 30 кіламетраў проста коламі, мяне не выпусцілі. Кожны выезд, з якога боку ты б ні хацеў выехаць на аўтабан, ён перацяты. Так, калі ты спынішся, цябе нават кавай напояць, калегу майму так і піва прапаноўвалі. Стой на здароўе, але на аўтабан не пускаюць.

Даводзіцца туліцца ў прамысловай зоне. У мяне тут няма ні прыбіральні, ні душа, проста стаю. Вось сёння субота і буду стаяць да панядзелка. Давядзецца гадзіцца з гэтымі французскімі абставінамі...

Як паведамлялася, актывісты ў жоўтых святлоадбівальных камізэльках перацінаюць дарогі, паводле апошніх звестак, у акцыях удзельнічае блізу 283 тысяч чалавек ва ўсёй краіне. Французскі ўрад хоча павысіць у наступным годзе падатак на дызельнае паліва на 6,5%, на бензін - на 2,9%. Гэта, на задуму чыноўнікаў, павінна прымусіць французаў перасаджвацца з асабістых аўтамабіляў на грамадскі транспарт або набыць аўто з электрарухавікамі.

Да вечара 17 лістапада з'явілася інфармацыя, што падчас акцый пратэсту супраць падвышэння коштаў на бензін пацярпелі 227 чалавек, паведамляе Parisien са спасылкай на МУС.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках