26 сакавiка 2019, aўторак, 8:22
Выклік для кожнага
Рубрыкі

NATO прыняла рэзалюцыю аб Крымскім мосце

5
Фота: Iryna Friz / Facebook

У яе ўвайшла прапанаваная Украінай папраўка.

У рэзалюцыі Парламенцкай асамблеі NATO, якая праходзіць у Канадзе, улічаная прапанаваная ўкраінскай дэлегацыяй праўка аб патрэбе далейшага ўзмацнення сіл стрымлівання NATO на ўсходзе і гэты параграф пра асуджэнне будаўніцтва Крымскага моста.

Пра гэта ў Facebook паведаміла народная дэпутатка ад Блока Пятра Парашэнкі, чалец камітэта Вярхоўнай Рады ў пытаннях нацыянальнай бяспекі і абароны Ірына Фрыз, піша gordonua.com.

"На камітэце аб пытаннях абароны і бяспекі NATO... [народны дэпутат ад "Народнага фронту"] Андрэй Левус і [пазафракцыйны дэпутат] Юрый Бяроза падалі і абаранілі ўнесеную нашай дэлегацыяй праўку ў рэзалюцыю "Узмацненне сіл стрымлівання NATO на ўсходзе" аб забеспячэнні ўстойлівасці і гатоўнасці ўзмацнення далейшай прысутнасці NАТО ў Прыбалтыцы, Польшчы і Чорным моры", - напісала яна.

Фрыз дадала, што ў рэзалюцыі прапануецца выдаць рэсурсы для абмежавання доступу і манеўра расейскім сілам, размешчаным на тэрыторыях, сумежных з краінамі Балтыі, у Калінінградзе і Чарнаморскім рэгіёне ў Крыме, "з дапамогай такіх сродкаў, як набыццё перадавых знішчальных рэактыўных самалётаў, сістэм перашкоды і ракетных сістэм высокай дакладнасці".

У рэзалюцыі "Супрацьдзеянне гібрыдным пагрозам Расеі" дададзены новы параграф, у якім асуджаецца будаўніцтва Крымскага моста.

"Асуджаючы незаконнае будаўніцтва Керчанскага моста Расеяй, а таксама палітыку Расеі ў дачыненні да выбарачнай адмовы ў доступе і беспадстаўнай затрымцы ўкраінскіх і міжнародных суднаў у Азоўскім моры, моцна ўстурбаваныя новымі пагрозамі бяспецы, эканоміцы і экалогіі ў рэгіёне", - гаворыцца ў параграфе, прапанаваным ўкраінскай дэлегацыяй.

За ўнясенне гэтага параграфа прагаласавалі аднагалосна.

Мост праз Керчанскую пратоку, які злучае Крым і Краснадарскі край Расеі, адкрылі ў траўні 2018 года. Украінскія ўлады назвалі мост пагрозай нацыянальнай бяспецы.

Еўразвяз 30 ліпеня ўвёў санкцыі супраць шасці расейскіх кампаній, якія ўдзельнічалі ў будаўніцтве Крымскага моста. Украіна далучылася да гэтых санкцый.

Расея анэксавала Крым пасля сілавой блакады ўкраінскіх вайсковых частак і незаконнага рэферэндуму 16 сакавіка 2014 года. Далучэнне паўвыспы да РФ не прызнаецца Украінай і большасцю краін свету.