19 красавiка 2024, Пятніца, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каманда Беларусі стала адзінай камандай, якая не прапусціла мячоў у Лізе нацый УЕФА

2
Каманда Беларусі стала адзінай камандай, якая не прапусціла мячоў у Лізе нацый УЕФА

Агульная розніца забітых і прапушчаных мячоў 10-0.

Каманда Беларусі ў футболе, якая здабыла квіток у плэй-оф Лігі нацый УЕФА, стала адзінай камандай турніру, якая ні разу не прапускалі мячоў на групавой стадыі турніру, паведамляе tut.by.

У сваёй групе (D2) Лігі нацый беларусы ні разу не саступілі, атрымаўшы «сухія» перамогі над Люксембургам (1:0 дома, 2:0 у гасцях) і Сан-Марына (5:0 дома, 2:0 у гасцях), а таксама двойчы згуляўшы ўнічыю з Малдовай (0:0 дома і 0:0 у гасцях). Агульная розніца забітых і прапушчаных мячоў каманды Беларусі 10-0.

Да перадапошняга тура Лігі нацый не было прапушчаных мячоў і ў каманды Даніі (група B4), аднак данійцы не здолелі захаваць сваю браму на замку ў пераможным двубоі з Уэльсам (2:1).

Цяпер па 1 прапушчаным мячы ў каманд Расеі (B2), Босніі і Герцагавіны (B3), Даніі (B4), Грузіі (D1). Пры гэтым расейцам, данійцам і грузінам яшчэ трэба будзе правесці матчы заключнага тура.

Каманда Беларусі як пераможца сваёй групы атрымала квіток у больш моцную лігу C.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках