29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экуменічны патрыярхат назваў час правядзення аб'яднальнага сабора для Украіны

Экуменічны патрыярхат назваў час правядзення аб'яднальнага сабора для Украіны

Канстанцінопаль пацвярджае сваю пастанову выдаць томас аб аўтакефаліі.

Аб'яднаўчы сабор украінскіх праваслаўных цэркваў адбудзецца ў снежні 2018 года, паведамляе nv.ua.

Як паведамляе прэс-служба Экуменічнага патрыярхату, Канстанцінопаль пацвярджае сваю пастанову выдаць Томас аб аўтакефаліі праваслаўнай царкве ва Украіне.

Дакладная дата будзе названая падчас пасяджэння Сінода Экуменічнага патрыярхату 27-29 лістапада гэтага года.

Раней у сеціве распаўсюдзілася інфармацыя аб правядзенні аб'яднальнага сабора 22 лістапада. Прадстаўнік Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату Яўстрацій Зара заклікаў людзей не верыць ананімным "аб'явам" пра дату правядзення сабора

11 кастрычніка Сінод Канстанцінопальскага патрыярхату прыняў гістарычную пастанову аб скасаванні акта аб часовай перадачы Маскоўскаму патрыярхату Кіеўскай мітраполіі, стварэнні ў Кіеве страўрапігіі і прызнанне кананічнымі кіраўнікоў УПЦ КП і УАПЦ, што з'яўляецца важнай вяхой на шляху надання аўтакефаліі Украінскай царкве.

Паводле слоў кіраўніка УПЦ КП Філарэта, томас будзе атрыманы пасля абрання кіраўніка патрыярхату на аб'яднальным саборы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках