25 красавiка 2024, Чацвер, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

"Яшчэ трохі - і будзем вазіць людзей коштам маршрутак»

25
"Яшчэ трохі - і будзем вазіць людзей коштам маршрутак»

Споведзь Віцебскага таксіста.

Каб неяк выжыць, Віцебскім таксістам даводзіцца працаваць з двума маршрутнымі лістамі, а то і падманваць пасажыраў, піша Віцебская "Вясна".

Віцебскі кіроўца Аляксандр працуе ў таксі 6 гадоў. Але кажа, што так цяжка і танна, як цяпер, ніколі не таксавалася. Паводле ягоных падлікаў, сярэднестатыстычны таксіст зарабляе за 12 гадзін працы ў Віцебску не больш за 25-30 рублёў ($12-13) (на арандаваным аўто).

Чаму такое таннае таксі ў Віцебску

"Не ведаю, можа, у Менску таксісты квітнеюць і пахнуць, але ў Віцебску мы паволі гінем. Глядзіце: да прыходу ў 2016 годзе ProTaxi (сэрвіс 72-20) таксісты маглі зарабіць за дзень блізу 100 рублёў (50 даляраў). ProTaxi збіла кошты напалову. Потым з'явіліся таксі "Максім" - яшчэ мінус 30%. Мала таго - запрацавала "Яндэкс.Таксі". І гэта поўны гамон, бо зарабляем цяпер блізу 25-30 рублёў за дзень", - накіпела ў Аляксандра.

"Калі, не крый Божа, яшчэ які-небудзь Uber тут з'явіцца - наогул коштам маршрутак будзем людзей вазіць", - дадае ён.

Шмат аварый? Бо таксісты нявыспаныя

Аляксандр распавядае, што ў розных службах таксі зарабляюць прыблізна аднолькава. А каб мець больш - працуюць з двума маршрутнымі лістамі.

"З адным маршрутным лістом можаш працаваць не больш за 6 дзён на тыдзень па 12 гадзін. Але людзі бяруць два. Яны прыходзяць з адным, ім доктар адзначае час. Калі ад'ездзяць 12 гадзін, гэты ліст хаваюць і бяруць другі, зноў адзначаюцца і працуюць яшчэ 12 гадзін. Менавіта таму ў нас таксісты так часта трапляюць у аварыі, аўтамабілі б'юць і людзей падстаўляюць пад смяротную небяспеку. Бо ўсе сонныя..." - запэўнівае таксіст.

Ён сцвярджае, што наймальнікі ведаюць пра хітрыкі з маршрутнымі лістамі, але маўчаць, таму што ім выгадна - на адным аўтамабілі працуе менш людзей.

"Усе пра гэта ведаюць. Але нашы "баяры", гэта значыць гаспадары аўто, маюць грошы з кожнага аўтамабіля, і ім зусім ўсё адно, колькі там зарабляюць іх кіроўцы.

Людзі на іх працуюць - і добра. Але працуюць толькі таму, што ў Віцебску няма іншай працы і выхаду няма ніякага.

І мы тут усё чакаем, што раптам аднойчы здарыцца фантастычная замова - і мы заробім процьму грошай. А яе няма, гэтай замовы. І пакуль што не прадбачыцца...» - журботна ўсміхаецца суразмоўца.

"Баяры" гэтыя проста знахабіліся

Распавядае, што нядаўна ўладальнік аўто, на якой ён працуе, падняў арэндную плату з 38-мі да 46 рублёў за дзень. Рабіў гэта на цягам месяца - штотыдзень падымаў на 2-3 рублі.

"Разумееце, сёння ў Віцебску празмернасць кіроўцаў, якія хацелі б працаваць, і "баяры" гэтым карыстаюцца. Вось мой узяў ды падняў проста так арэнду на 8 рублёў, каб звольніць непатрэбных. Прыйдзе больш кіроўцаў - падвысіць яшчэ больш. Бо заўсёды знойдуцца людзі, якія будуць працаваць за кавалак хлеба з соллю. Будуць плаціць 60 рублёў арэнды - і жыць у тым аўто...» - мяркуе Аляксандар.

"Я вось шукаў нядаўна працу на іншым аўто, хацеў працаваць дзень праз два. А наймальнік мне: "Я шукаю кіроўцу, які будзе працаваць дзень праз дзень. Я кажу: "Гэта ж вельмі цяжка. І небяспечна. Нельга так! Я ж з пасажырамі ежу, часта-з дзецьмі. А раптам што здарыцца? .. "Усім абыякава! "Баяры" гэтыя проста знахабіліся, таму што бачаць, як шмат людзей шукаюць працу і гатовыя працаваць за капейкі", - упэўнены віцебскі кіроўца таксі.

Сцвярджае таксама, што вельмі часта наймальнікі не плацяць за кіроўцаў унёскі ў фонд сацыяльнай абароны, праз гэта ў таксістаў узнікаюць вялікія праблемы.

"Цяпер мы - сапраўдныя рабы. І скардзіцца няма каму, прафзвязаў няма. Калі што гаспадару не спадабалася - кажа "Да пабачэння", і ўсё. Свайго Васю ён замест мяне хутка знойдзе...", - мяркуе кіроўца.

Таксісты - "піраты" і нават - бяспраўнік

Аляксандр кажа, што ў таксі ўсюды махлярства. Здараецца нават такое, што ў горадзе таксуюць людзі без пасведчанняў кіроўцы.

"Не верыце?.. А я ведаю такіх людзей, і ведаю, што за фірма іх працаўладкавала. Так, людзі працуюць без пасведчання. Накшталт: "Ездзіць ўмееш?” – “Ну, умею" - "Добра, ідзі працуй". А ён мала таго што патрэбнага стажу не мае, дык у яго і пасведчання няма. Прынамсі ведаю дакладна, што працуюць у таксі людзі, якіх пазбавілі пасведчання за п'янства. У іх засталася ксеракопія пасведчання, яны яе аддалі і спакойна таксуюць", - распавядае.

Са слоў Аляксандра, дастаткова і тых, хто ездзіць па Віцебску "пад чорным сцягам". Гэтыя "піраты" належным чынам абклееныя і маюць на даху шашачкі, але таксометра ў іх няма, падаткаў яны не плацяць. Праўда, і гаспадар за арэнду бярэ з іх больш, але "піраты" лёгка кампенсуюць тыя выдаткі тлустымі замовамі ад знаёмых дыспетчараў.

А каму плацяць таксісты, якія "спакон веку" стаяць на чыгуначным вакзале, аднаму Богу вядома, кажа Аляксандр. Расказвае, што не раз меў з імі справу, калі адбіваў у іх кліентаў. Сцвярджае, што "вакзальныя" загінаюць кошт удвая-утрая вышэйшы за кошт у астатніх таксовак. Кантрольныя ж органы заплюшчваюць на гэта вочы.

"Як зарабіць больш? Паставіць таксометр на іншы тарыф і падманваць кліента. Некаторыя так і робяць - кожнага пасажыра на адсоткаў 20 падманваюць. Я так не магу..." - прызнаецца Аляксандр.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках