15 снежня 2018, Субота, 4:11
Дзякую вам
Рубрыкі

Лявон Вольскі выступіць на канцэрце ў гонар герояў Слуцкага збройнага чыну

ЛЯВОН ВОЛЬСКІ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Легенда беларускага року адыграе вялікую сольную акустычную праграму.

Лявон Вольскі выступіць на канцэрце ў гонар Слуцкага збройнага чыну.

Гэта будзе першы канцэрт, прысвечаны Дню Герояў, які адбудзецца ў Слуцку, паведамляе nn.by.

Канцэрт адбудзецца ў Слуцкім Доме культуры (вул. В.Горка, 1) у суботу 24 лістапада. Пачатак а 14.00.

Легенда беларускага року адыграе вялікую сольную акустычную праграму.

Акрамя Лявона Вольскага, на сцэну падымуцца салігорскі гурт Харачакра, паэт Андрэй Хадановіч, а таксама менскі гурт ZANZIBAR. Каманда ZANZIBAR, сярод іншых, праспявае песню «Вятры», напісаную паводле паэмы расстралянага ў верасні 1937 года выхадца са слуцкіх зямель паэта Сяргея Астрэйкі.

Канцэрт арганізуюць прадстаўнікі такіх незалежных ініцыятыў і арганізацый як «Дзея», «Часовая Рада Случчыны», «Будзьма» і «Умовы для мовы», а галоўны інфармацыйны партнёр - незалежная слуцкая газета «Інфа-Кур'ер». Уваход на канцэрт будзе бясплатным.