25 красавiка 2024, Чацвер, 0:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уільям Браўдэр: Я ўдарыў Крэмль у самы нерв

6
Уільям Браўдэр: Я ўдарыў Крэмль у самы нерв
УІЛЬЯМ БРАЎДЭР

Расея сур'ёзна асцерагаецца пашырэння «акта Магніцкага».

Бізнэсовец Уільям Браўдэр заявіў, што сваёй ініцыятывай стварыць «спісы Магніцкага» ён ударыў Крэмль «у самы нерв».

Так ён пракаментаваў агучаныя ў РФ падазрэнні аб нібыта ягонай датычнасці да смерці юрыста фонду Hermitage Capital Сяргея Магніцкага, паведамляе «Гордон».

«Напярэдадні прыняцця Інтэрполам пастановы аб тым, ці варта расейскаму чыноўніку ўзначаліць гэтую арганізацыю, расейская пракуратура праводзіць вялікую прэс-канферэнцыю, прысвечаную мне і таму, як яны будуць шукаць мяне ва ўсім свеце. Актам Магніцкага я сапраўды ўдарыў у самы нерв», - напісаў Браўдэр у сваім Twitter.

Ён нагадаў, што 20 лістапада ўрад Нідэрландаў запрашае ў Гаагу прадстаўнікоў дзяржаў - чальцоў Еўразвязу, каб прапанаваць увядзенне больш шырокага «акта Магніцкага».

«Напярэдадні гэтага расейскі ўрад абвінаваціў мяне ў смерці Магніцкага», - падкрэсліў бізнэсовец.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках