24 красавiка 2024, Серада, 16:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада ЕЗ падтрымала праект пагаднення аб Brexit

Рада ЕЗ падтрымала праект пагаднення аб Brexit

Міністры адобрылі праект пагаднення, дасягнутага на мінулым тыдні.

27 міністраў краін ЕЗ падтрымалі праект пагаднення аб Brexit.

Пра гэта заявіў галоўны перамоўнік ЕЗ Мішэль Барні на брыфінгу пасля сустрэчы міністраў, паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на Reuters.

З ягоных слоў, міністры агулам ухвалілі праект пагаднення, дасягнутага на мінулым тыдні.

«Мы дасягнулі вызначальнага моманту ў гэтым працэсе, ніхто не павінен забываць аб прагрэсе, які быў дасягнуты ў Брусэлі і Лондане», - сказаў Барні.

«Напрыклад, дзяржавы-чальцы падтрымліваюць праект пагаднення. Еўрапейскі бок яшчэ павінен прыняць пастанову аб унутраным працэсе ўзгаднення пераходнага перыяду», - дадаў ён.

Як паведамлялася, Мішэль Барні прапанаваў працягнуць пераходны перыяд пасля выхаду Вялікай Брытаніі з блока на два гады.

Нагадаем, 14 лістапада пасля пяцігадзіннага закрытага пасяджэння кабінет міністраў Вялікай Брытаніі даў згоду на зацвярджэнне пагаднення аб Brexit, узгодненага з Брусэлем напярэдадні на тэхнічным узроўні.

Пазачарговы саміт, прысвечаны заканчэнню працы над пагадненнем аб Brexit, пройдзе 25 лістапада.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках