29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канстанцін Баравы: Спыніць Расею - пытанне гонару для Інтэрпола

4
Канстанцін Баравы: Спыніць Расею - пытанне гонару для Інтэрпола
КАНСТАНЦІН БАРАВЫ

На Захадзе не да канца разумеюць, з кім маюць справу.

Краіны Захаду не да канца ўсведамляюць, хто знаходзіцца ва ўладзе ў Расеі, інакш дамагліся б выключэння яе з Інтэрпола. Такое меркаванне выданню «Гордон» выказаў расейскі апазіцыянер і палітычны экспэрт Канстанцін Баравы ў каментары інфармацыю аб тым, што новым кіраўніком Інтэрпола можа стаць прадстаўнік РФ Аляксандр Пракапчук.

«Безумоўна, Расея выкарыстоўвае Інтэрпол для палітычнага пераследу. Ужо было некалькі выпадкаў, калі РФ адмаўлялі ва ўнясенні ў спіс нейкіх персаналій, якіх дзяржава пераследавала менавіта паводле палітычных матываў. Кіраўнік Інтэрпола не можа аднаасобна прымаць пастановы, хоць мае магчымасць на іх уплываць. Таму цалкам абгрунтаваная заклапочанасць тых, хто разумее, што Расея спрабуе выкарыстаць Міжнародную арганізацыю для палітычных рэпрэсій. Гэта вельмі небяспечна. Магу прывесці прыклад [бізнэсоўца] Андрэя Магілянскага, супраць якога на патрабаванне Расеі ў ЗША адкрылі крымінальную справу. Ён атрымаў турэмны тэрмін толькі за тое, што праводзіў расследаванне трагедыі ў Беслане і «Норд-Осце». Праўда, гэта было яшчэ ў тыя часы, калі Амерыка не разумела, што праваахоўнай сістэмай РФ кіруе злачынная група», – адзначыў Баравы.

З ягоных слоў, Расея прыкладае сур'ёзныя намаганні, каб новым кіраўніком Інтэрпола стаў яе прадстаўнік.

«Расея выкарыстоўвае для палітычнай барацьбы хлуслівыя крымінальныя абвінавачванні. Думаю, на Захадзе не да канца ўсведамляюць, хто знаходзіцца ва ўладзе ў РФ. Інакш Расея не была б сябрам Інтэрпола. У крайнім выпадку, яе магчымасці былі б сур'ёзна абмежаваныя. Па прыкладу ААН мы ведаем, што ў РФ сур'ёзны ўплыў на іншых чальцоў арганізацыі. Наколькі я разумею, і ў Інтэрполе Расея прыклала сур'ёзныя намаганні, каб прывесці Пракапчука да кіраўніцтва гэтай арганізацыяй.

Думаю, яны зрабілі ўсё магчымае. Спыніць гэты працэс - пытанне гонару для Інтэрпола. Інакш яны страцяць давер міжнародных арганізацый. Больш за тое, Інтэрпол рызыкуе ўласным існаваннем, калі не зможа супрацьстаяць РФ, якая жадае пасадзіць у крэсла кіраўніка арганізацыі свайго прадстаўніка», - рэзюмаваў Баравы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках