19 красавiка 2024, Пятніца, 8:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пашынян аб дачыненнях з Беларуссю: Арменію будуць паважаць

25
Пашынян аб дачыненнях з Беларуссю: Арменію будуць паважаць
НІКОЛ ПАШЫНЯН
ФОТА: NEWS.AM

В.а. прэм'ера Арменіі заявіў, што не дазволіць ставіцца да ягонай краіны, як да «маленькага народа».

Пра гэта Нікол Пашынян заявіў у каментары канфлікту з афіцыйным Менскам, паведамляе «Інтэрфакс».

«Складваецца ўражанне, што вельмі многія па інэрцыі хочуць, спрабуюць ці будуць спрабаваць ставіцца да нас, як да маленькай краіны, маленькага народа. Але я дакладна кажу: гэта не пройдзе. Можа мы і малалікі народ, але мы з'яўляемся вялікім народам, бо мы з'яўляемся народам, які мае тысячагадовую гісторыю, мы з'яўляемся народам культуры, народам генералаў», - заявіў Н. Пашынян у панядзелак падчас сустрэчы з кіраўнікамі суполак у Гавары Гегаркунікскай вобласці Арменіі.

Ён нагадаў, што маршал Баграмян адыграў вялікую ролю ў вызваленні Беларусі падчас Вялікай айчыннай вайны.

«Будзьце ўпэўненыя, што народ і наш урад у стане абараніць інтарэсы рэспублікі і з гэтым павінны лічыцца ўсе. Абяцаю, што так і будзе», - сказаў в.а. кіраўніка ўрада.

Нагадаем, што прыезд азербайджанскага дыктатара ў Менск адбываецца на фоне міжнароднага скандалу паміж Арменіяй і Беларуссю. Выконваючы абавязкі прэм'ер-міністра Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што патрабуе тлумачэнняў ад кіраўнікоў Беларусі і Казахстана Аляксандра Лукашэнкі і Нурсултана Назарбаева ў сувязі з іх выказваннямі пра сітуацыю, якая склалася ў АДКБ.

Лукашэнка падчас сустрэчы з паслом Азербайджана 12 лістапада заявіў, што бачыць тры магчымыя кандыдатуры на пасаду генеральнага сакратара АДКБ, калі Менску пяройдзе права прызначэння кіраўніка арганізацыі. Назарбаеў 8 лістапада ў Астане пасля саміту кіраўнікоў дзяржаў - членаў АДКБ адзначыў, што, у адпаведнасці са статутам арганізацыі, новым генсекам у алфавітным парадку павінен стаць прадстаўнік Беларусі.

Таксама Менск, нягледзячы на пратэсты Ерэвана, пастаўляе Баку рэактыўныя сістэмы залпавага агню (РСЗА) «Паланэз».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках