18 красавiка 2024, Чацвер, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэнтрабанк абмяжуе працу замежных банкаў у Расеі

Цэнтрабанк абмяжуе працу замежных банкаў у Расеі
Фота: Link-tec.ru

Нягледзячы пратэсты, цэнтрабанк адважыўся зрабіць больш жорсткімі нарматывы для «дачок» замежных банкаў.

Банк Расеі мае намер зрабіць больш жорсткімі нарматывы для «дачок» замежных банкаў, нягледзячы на пратэсты, якія новаўвядзенні выклікалі ва ўсіх ключавых замежных гульцоў, піша finanz.ru.

ЦБ уважае за патрэбнае абмежаваць аб'ём сродкаў, якія банкі могуць размяшчаць у сваіх матчыных структурах за мяжой, паведаміў Bloomberg дырэктар дэпартамента банкаўскага рэгулявання ЦБ Аляксей Лабанаў.

«Рызыка ў тым, што гэтая матчына структура ў кожны момант можа грошы з даччынага банка вывесці», - патлумачыў ён.

Цяпер якія-небудзь ліміты на такія аперацыі адсутнічаюць. Улетку ЦБ прапанаваў увесці абмежаванне ў суме 20% капіталу, выклікаўшы бурную крытыку ўсіх замежных банкаў, якія працуюць у РФ - ад Goldman Sachs да Raiffeisen Bank International.

У каментарах на сайце ЦБ банкіры назвалі папраўкі дыскрымінацыйнымі і папярэдзілі, што яны прывядуць да масавага парушэння нарматываў і разбурэння бізнэс-мадэляў.

Бізнэс-мадэль большасці замежных банкаў у РФ прадугледжвае «кароткатэрміновае размяшчэнне сродкаў у матчыным банку», праз які таксама «праходзяць угоды ў закрыцці рынкавых і валютных рызык ад кліенцкіх і ўласных аперацый», пісаў, дарэчы, АТ «Нордэа Банк».

Следствам новаўвядзення стане «значнае зніжэнне долі даччыных замежных банкаў на рынку банкаўскіх паслуг», а таксама «абмежаванне канкурэнцыі і стварэнне нераўнапраўных умоў вядзення бізнэсу для даччыных замежных крэдытных арганізацый», гаварылася ў заяве банка. Фактычна будуць створаныя «прывілеяваныя ўмовы для банкаў-рэзідэнтаў», падтрымліваў калегаў АТ «Камерцбанк (Еўразія)», дадаючы, што гэта прывядзе да «пераразмеркавання рынку банкаўскіх паслуг у бок змяншэння долі даччыных замежных банкаў».

Пад ударам апынуцца і кліенты «ў выніку пагаршэння эканамічных умоў для ўкладання ўгодаў (у сувязі з пашырэннем спрэдаў, павелічэннем кошту фандавання)», дадавалі калегі з Goldman Sachs.

Ідэя ўдарыць па банках-нерэзідэнтах саспела ў ЦБ у якасці адказу на пагрозу новых санкцый з боку ЗША і Еўропы, якія, як ён баіцца, могуць замарозіць доступ лакальных падраздзяленняў да сродкаў, што захоўваюцца за мяжой, распавядалі Bloomberg дзве крыніцы ў банкаўскіх колах, залучаныя ў дыскусіі.

Са слоў Лабанава, мэта ЦБ «не ў тым», каб замежныя банкі «закрыліся і сышлі». Рэгулятар дапрацоўвае папраўкі і разглядае варыянт з уключэннем у рэгуляванне ацэнкі рызыкі краіны, адзначыў ён.

«Можна зрабіць пэўныя выняткі, каб даць ім магчымасць усё ж весці бізнэс», - заявіў Лабанаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках