29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Коваль прызначаны трэнерам брамнікаў менскага «Дынама»

1
Віталь Коваль прызначаны трэнерам брамнікаў менскага «Дынама»
ВІТАЛЬ КОВАЛЬ
ФОТА: BELARUSHOCKEY.COM

Кантракт з былым гульцом «Дынама» падпісаны да канца cезона.

Віталь Коваль будзе адказваць за працу з брамнікамі, Даніэль Корса - за фізічную падрыхтоўку. Кантракты з былымі гульцамі «Дынама» падпісаныя да канца сезона. Абодва спецыялісты пачнуць працу ў трэнерскім штабе «Дынама-Менск» пасля вяртання каманды з выязнога турнэ, паведамляе hcdinamo.by.

40-гадовы Даніэль Корса нарадзіўся ў Манрэалі і прыцягваўся ў моладзевую каманду Канады. У 1996 годзе ён быў задрафтован «Сэнт-Луіс Блюз» пад №169.

У сезоне-1998/99 ён патрапіў у сістэму «блюзмэнаў», у фарм-клуб «Уорчэстар Айс Кэтс», які выступае ў АХЛ. А ўжо праз два гады дэбютаваў за «Сэнт-Луіс» у наймацнейшай лізе планеты.

Усяго ў НХЛ за «блюзмэнаў», а таксама «Атланту Трэшэрс» Корса згуляў 77 матчаў, у якіх закінуў 14 шайбаў і аддаў 11 выніковых перадач.

Затым у яго кар'еры былі нямецкі «Касель» і «Франкфурт», ніжагародская «Тарпеда», фінскі «Кярпят» і шведскі «Тымро».

Па ходу сезона-2010/11 Даніэль быў запрошаны ў «Дынама-Менск». За «зуброў» Корса згуляў 74 матчы, закінуў 20 шайбаў і аддаў 21 дзейсную перадачу.

У сезоне-2012/13 канадзец, які датуль прыняў беларускае грамадзянства, пакінуў беларускі клуб і адправіўся ў Швейцарыю, у «Лазану». У наступныя гады ён згуляў за фінскія «Ільвес» і «ЛеКі», швейцарскі «Ольтэн», а затым вярнуўся ў Беларусь. Тут, у складзе менскага «Юнацтва» ён правёў чатыры сезоны, пасля чаго завяршыў кар'еру.

Аднак, у адрозненне ад многіх іншых натуралізаваных гульцоў, Корса не з'ехаў з нашай краіны і працягнуў працаваць на карысць айчыннага хакея. У гэтым сезоне Даніэль стаў трэнерам-выкладчыкам у катанні і развіццю гульцоў СДЮШАР БФСТ «Дынама».

38-гадовы Віталь Коваль нарадзіўся ў Пермі і быў выхаваны ў знакамітай школе «Молата-Прыкам'е». Пасля некалькіх сезонаў, праведзеных у мінорных расейскіх лігах за родны пермскі клуб, а таксама Барнаульскі «Матор» і ленінагорскі «Нафтавік», галкіпер трапіў у гарадзенскі «Нёман».

У беларускім чэмпіянаце талент Коваля заквітнеў, а сам брамнік стаў незаменны для «Нёмана». Менавіта дзякуючы Віталю пасрэдная на той момант каманда тройчы выходзіла ў плэй-оф, а галкіпер нязменна пераадольваў планку ў 92% адбітых кідкоў.

Нядзіўна, што Коваля заўважылі на больш высокім узроўні: ён атрымаў запрашэнне ў нацыянальную зборную Беларусі, у якой дэбютаваў у сезоне-2007/08, а таксама ў «Дынама-Менск», за якое Віталь згуляў 52 матчы ў сезонах-2008/09 і 2009/10.

Затым у кар'еры галкіпера былі падмаскоўны «Атлант», ніжагародская «Тарпеда», уфімскі «Салават Юлаеў» і ніжнекамскі «Нафтахімік». Яго сярэдні паказчык у рэгулярных чэмпіянатах КХЛ - 91.4% адбітых кідкоў, каэфіцыент надзейнасці 2.40, у плэй-оф - 93.4% адбітых кідкоў, каэфіцыент надзейнасці 2.06.

Усе гэтыя гады Віталь Коваль уваходзіў у асноўную абойму нацыянальнай зборнай Беларусі, прыняўшы ўдзел у сямі чэмпіянатах свету і згуляўшы ў 30 афіцыйных матчах.

Завяршыў кар'еру гульца Коваль у сезоне-2015/16 у шведскім «Вэстэросе».

Найлепшы гулец Беларусі сезона-2011/12.

Сёлета Коваль быў запрошаны ў Федэрацыю хакея Беларусі - у аддзел развіцця дзіцяча-юнацкага хакея ён займаецца брамавым напрамкам, а таксама ўвайшоў у трэнерскі штаб нацыянальнай каманды Беларусі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках