19 красавiка 2024, Пятніца, 2:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Сусветныя кошты нафты цяпер кантралююць толькі тры чалавекі

5
Bloomberg: Сусветныя кошты нафты цяпер кантралююць толькі тры чалавекі

АПЕК страціла той кантроль над нафтавым рынкам, які ў яе быў заўсёды.

Дзеянні (ці твіты) трох чалавек - прэзідэнта Дональда Трампа, прэзідэнта Уладзіміра Пуціна і кронпрынца Махамеда бен Салмана - будуць вызначаць кошты нафты ў 2019 годзе і далей. Аднак кожны з іх мае на свае мэты, піша Bloomberg (пераклад - inosmi.ru).

У той час як краіны АПЕК імкнуцца выпрацаваць агульныя мэты і стратэгію, ЗША, Расея і Саудаўская Арабія працягваюць дамінаваць у галіне глабальных паставак. Сёння яны здабываюць больш нафты, чым 15 астатніх краін АПЕК. Усе яны здабываюць рэкордныя аб'ёмы нафты, і ўсе яны могуць налета павялічыць аб'ёмы здабычы, хоць, магчыма, не ўсе пойдуць на гэта.

У чэрвені ў рамках АПЕК+ менавіта Саудаўская Арабія і Расея ўзначалілі ініцыятыву зняцця абмежаванняў на здабычу нафты, якія дзейнічалі з пачатку 2017 года. Пасля гэтага абедзве краіны хутка павялічылі аб'ёмы здабычы да рэкордных - ці амаль рэкордных - узроўняў. У гэты ж момант нечакана выраслі і аб'ёмы здабычы нафты ў ЗША, бо кампаніі, якія здабываюць нафту са сланцавага радовішча Permian Basin на захадзе Тэхаса, здолелі пачаць перапампоўваць нафту на паўночнае ўзбярэжжа Мексіканскага заліва.

Гэтыя перамены нароўні з невялікім пераглядам прагнозаў росту попыту ў бок змяншэння, а таксама пастановай прэзідэнта Трампа вызваліць ад санкцый пакупнікоў іранскай нафты, змянілі настроі рынку: страхі з нагоды дэфіцыту паставак саступілі месца асцярогам з нагоды магчымага перанасычэння, якое можа ўзнікнуць на працягу трох месяцаў. Запасы нафты ў развітых краінах Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, якія скарачаліся з пачатку 2017 года, цяпер зноў растуць і, хутчэй за ўсё, перавысяць сярэдні ўзровень за апошнія пяць гадоў, пра што паведамляе Міжнароднае энэргетычнае агенцтва.

На фоне паступовага зніжэння коштаў нафты Саудаўская Арабія заявіла, што ў наступным месяцы скароціць экспарт на 500 тысяч барэляў у дзень і папярэдзіла партнёраў-вытворцаў нафты, што ім неабходна скараціць аб'ёмы здабычы прыкладна на мільён барэляў у дзень у параўнанні з кастрычніцкімі ўзроўнямі здабычы. Гэта выклікала даволі прахалодную рэакцыю з боку Пуціна і масу рэзкіх выказванняў Трампа ў твітэры.

Бэн Салман мае патрэбу ў нафтавых даходах, каб прафінансаваць свае амбіцыйныя планы пераўтварэння Саудаўскай Арабіі і прадухіліць беспарадкі з боку тых, хто можа пацярпець у працэсе рэформаў. Міжнародны валютны фонд прагназуе, што ў наступным годзе каралеўству будзе патрэбны кошт нафты на ўзроўні 73,3 даляра за барэль, каб збалансаваць бюджэт. Цяпер нафта маркі «Брэнт» гандлюецца прыкладна на 5 даляраў ніжэй за гэты ўзровень, пры гэтым экспарт Саудаўскай Арабіі таргуецца з дысконтам да эталона. Падаўжэнне тэрміну дзеяння абмежаванняў на здабычу на трэці год, - гэта адзіны спосаб дамагчыся таго кошту, якая патрэбна Саудаўскай Арабіі.

Яна сутыкнецца з перашкодамі ў асобе Пуціна і Трампа. Расейскі прэзідэнт не дэманструе асаблівага энтузіязму з нагоды неабходнасці зноў скарачаць аб'ёмы здабычы нафты. Сёння расейскі бюджэт у значна меншай ступені залежыць ад кошту нафты, чым у той момант, калі Расея згаджалася на перабалансіроўку нафтавага рынку ў 2016 годзе, і сёння расейскія нафтавыя кампаніі хочуць здабываць нафту з тых радовішчаў, у якія яны ўклалі сродкі.

Тым не менш Пуцін, магчыма, вырашыць, што захаванне добрых палітычных стасункаў з кронпрынцам вартае таго, каб прынесці невялікую ахвяру. Аднак пакуль нельга адназначна сказаць, што Расея пагодзіцца на падаўжэнне тэрмінаў абмежаванняў на здабычу, калі вытворцы нафты збяруцца ў Вене ў снежні. Пуцін заяўляе, што кошты нафты ў раёне 70 даляраў за барэль «цалкам» яго задавальняюць.

Супраціў з боку Трампа будзе - натуральна - значна гучнейшы. Варта ўлічыць, што Трамп і кронпрынц спрабуюць захаваць свае палітычныя стасункі, а амерыканскія сенатары разглядаюць магчымасць увесці больш жорсткія санкцыі супраць Саудаўскай Арабіі ў адказ на вайну ў Емене і забойства журналіста-дысыдэнта Джамаль Хашогі.

Больш сур'ёзная пагроза планаў Саудаўскай Арабіі, чым твіты Трампа, будзе зыходзіць ад нафтавых кампаній, якія працуюць у Тэхасе: за апошнія 12 месяцаў амерыканскія вытворцы павялічылі здабычу ў аб'ёме, эквівалентнай усёй прадукцыі сябра АПЕК Нігерыі. Паводле звестак Дэпартамента энэргетыкі, да красавіка аб'ёмы здабычы могуць дасягнуць 12 мільёнаў барэляў у дзень. Гэта на паўгода раней, чым прагназавалася ўсяго месяц таму, і на 1,2 мільёна барэляў у дзень больш, чым прагназавалася ў студзені.

Саудаўскай Арабіі давядзецца сутыкнуцца з гневам Трампа, абыякавасцю Пуціна і квітнеючай вытворчасцю сланцавай нафты ў ЗША, калі яна спадзяецца збалансаваць нафтавы рынак у 2019 годзе.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках