25 красавiка 2024, Чацвер, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча часова верне кантроль на ўнутраных межах ЕЗ

Польшча часова верне кантроль на ўнутраных межах ЕЗ

Кантроль таксама будзе ажыццяўляцца ў аэрапортах і марскіх партах.

Пра гэта паведамляе RMF24.

Мяжу з Нямеччынай, Літвой, Чэхіяй і Славакіяй можна будзе перасекчы толькі ў пэўных 264 пунктах. Кантроль таксама будзе ажыццяўляцца ў аэрапортах і марскіх партах.

Як нагадвае прэс-сакратарка Сілезскага памежнага атрада маёр Катажына Валчак, аднаўленне кантролю не азначае вяртанне памежных пераходаў і шлагбаўмаў.

Кантроль будзе ажыццяўляцца з дапамогай мабільных патрулёў памежнікаў на так званых шэнгенбусаў.

Пры гэтым кантроль будзе мець выбарачны характар і тычыцца толькі асоб, якія будуць прыязджаць у Польшчу.

Нагодай для вяртання памежнага кантролю з'яўляецца двухтыднёвы кліматычны саміт COP24, які адбудзецца ў Катавіцэ з 2 да 14 снежня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках