25 красавiка 2024, Чацвер, 19:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы зрабілі мультымедыйную мапу Белавежскай пушчы

Беларусы зрабілі мультымедыйную мапу Белавежскай пушчы

Цяпер у самым старым лесе Еўропы можна пабываць анлайн.

Цяпер у самым старым лесе Еўропы можна пабываць анлайн, на сайце праекту «Forest Space». Знайсці на мапе месцы сілы і праслухаць легенды пра міфічных істот.

«Forest Space» створаны, каб прыцягнуць увагу да экалагічных праблем, распавесці пра важнасць ролі лесу ў жыцці нашых продкаў. Арганізатары праекту ездзяць у Белавежскую пушчу, здымаюць 360-градусныя відэа і запісваюць гукі прыроды. Паводле матываў беларускай міфалогіі былі створаны ілюстрацыі лясных істот і агучаны іх гісторыі. На гэты момант толькі на расейскай і польскай мовах. У будучыні каманда плануе зрабіць па-беларуску, а потым і па-ангельску.

Каманда працуе ўжо блізу 6 месяцаў. Стартавала ў чэрвені гэтага года ў рамках беларуска-польскага праекта MATCH (Media&Art To Cultural History). Белавежская пушча выбрана не выпадкова, гэты лес аб'ядноўвае тэрыторыі Польшчы і Беларусі, а карані дрэў цягнуцца на тысячы кіламетраў, ствараючы шырокую экасістэму, адзіны арганізм.

Мэнэджарка праекта Марыя Кноп падзялілася з belsat.eu гісторыяй «Forest Space», сваім натхненнем і планамі на будучыню:

«Лес для мяне заўсёды выконваў важную ролю ў жыцці, асабліва цяпер, калі я стала жыць больш у горадзе, чым на прыродзе. У дзяцінстве ўвесь вольны час я праводзіла ў глухой вёсцы бабулі.

У бабулі была вялікая гаспадарка, трусы і каровы, трэба было дапамагаць. Мы прачыналіся ў пяць ранку і выходзілі пасвіць статак кароў, вяртаючыся толькі ўначы. Мы шпацыравалі па лугах, уздоўж лясоў. Гэта шмат у чым паўплывала на маё стаўленне да прыроды, і экалагічныя праекты для мяне маюць асаблівую значнасць. Для мяне лес - гэта нешта містычнае, дзе я магу знайсці натхненне і атрымліваць жыццёвую энэргію.

Праект «ForestSpace» мае асаблівае значэнне, гэта кавалачак таго мінулага, лес з майго дзяцінства. Белавежская пушча - тая некранутая частка прыроды, у яе першапачатковым выглядзе. Хочацца, каб кожны чалавек мог атрымаць асалоду ад яе прыгажосці».

«ForestSpace» створаны на энтузіязме, на асабістыя грошы ўдзельнікаў, якія працуюць як валанцёры. Цяпер каманда шукае фінансаванне. Цяпер сабраныя ўжо больш за палову неабходных сродкаў.

Белавежская пушча - найстарэйшы запаведнік у Еўропе, на мяжы паміж Беларуссю і Польшчай. У 1979 годзе пастановай ЮНЕСКА Белавежскі нацыянальны парк (Польшча) уключаны ў Спіс сусветнай спадчыны. У 1992 годзе ў Спіс спадчыны ЮНЕСКА ўвайшла беларускі частка пушчы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках