24 красавiка 2024, Серада, 23:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На дзіцячай «Еўравізіі» прадстаўнік Беларусі выступіць пад нумарам 8

На дзіцячай «Еўравізіі» прадстаўнік Беларусі выступіць пад нумарам 8
ДАНІЭЛЬ ЯСТРЭМСКІ
ФОТА: VK.COM/DANIELYASTREMSKY

Першай у конкурсе выступіць прадстаўніца Украіны, завяршаць выступы на конкурсе выпала Польшчы.

19 лістапада ў Менску адбылося ўрачыстае адкрыццё дзіцячага конкурсу песні «Еўравізіі». Падчас цырымоніі прайшло і лёсаванне ўдзельнікаў, паведамляюць «Минск-Новости».

Згодна з правіламі Еўрапейскага вяшчальнага звязу, перш за ўсё былі вызначаны краіны, якія выступаюць пад першым і апошнім нумарам. Таксама ў ліку першых быў вызначаны нумар, пад якім выступіць краіна - гаспадыня конкурсу.

Даніэль Ястрэмскі з песняй «Time», які выступае за Беларусь, выйдзе на сцэну пад восьмым нумарам. Першай у конкурсе выступіць прадстаўніца Украіны, завяршаць выступы на конкурсе выпала Польшчы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках