29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча і Данія ўрэгулявалі 40-гадовую спрэчку пра марскую мяжу

2
Польшча і Данія ўрэгулявалі 40-гадовую спрэчку пра марскую мяжу
ФОТА: MSZ.GOV.PL/TYMON MARKOWSKI

Польшча і Данія падпісалі Пагадненне аб дэмаркацыі межаў у Балтыйскім моры.

Польшча і Данія падпісалі Пагадненне аб дэмаркацыі межаў у Балтыйскім моры. Дакумент быў падпісаны падчас сустрэчы міністраў замежных спраў Польшчы і Даніі ў Брусэлі, паведамляе «Радио Польша».

Кіраўнік МЗС Даніі Андэрс Самуельсэн назваў падпісанае пагадненне гістарычным.

«Мы завяршылі перамовы, якія пачаліся больш за 40 гадоў таму, і ў той жа час зрабілі першы крок да фармалізацыі пагаднення. Гэта выдатная навіна, якая дэманструе нашу прыхільнасць развязанню складаных пытанняў шляхам перамоў», - сказаў міністр замежных спраў Даніі.

Са слоў кіраўніка польскага МЗС Яцэка Чапутовіча, падпісанне пагаднення аб дэмаркацыі марскіх межаў з'яўляецца важным момантам у двухбаковых стасунках Польшчы і Даніі.

«Гэта падзея паказвае, што пры двухбаковым удзеле, узаемным даверы і павазе можна паспяхова развязваць нават працяглыя спрэчкі. Я глыбока перакананы ў тым, што абедзве краіны ў самыя кароткія тэрміны завершаць унутраныя працэдуры, неабходныя для ўступлення Пагаднення ў дзеянне», - сказаў кіраўнік польскай дыпламатыі.

Перш, чым уступіць у дзеянне пагадненне павінна быць прынятае ў рамках унутраных працэдур абедзвюх краін.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках