25 красавiка 2024, Чацвер, 6:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Еўрабляхі» заблакавалі памежны пераход на беларуска-украінскай мяжы

5
«Еўрабляхі» заблакавалі памежны пераход на беларуска-украінскай мяжы

Пасажыры рэйсавага аўтобуса вымушаныя былі дабірацца да Гомеля самастойна.

З 19 на 20 лістапада памежныя пераходы «Новая Гута - Новыя Ярылавічы» заблакавалі з украінскага боку ўладальнікі аўто з літоўскімі нумарамі. Калі скончыцца іх акцыя пратэсту - ніхто не ведае.

Памежнікі папярэджваюць аб парушэнні транспартнай плыні і руху рэйсавых аўтобусаў. Некаторыя пасажыры вымушаныя былі праходзіць мяжу пешшу і самастойна дабірацца да горада.

Аб сітуацыі на мяжы рэдакцыі «Сильных новостей» паведаміў пасажыр рэйсавага аўтобуса Кіеў-Гомель, які павінен быў прыбыць у канчатковы пункт да паўночы:

«Аўтобус спыніла паліцыя і паведаміла, што на мяжы страйк. На ўездзе на памежны пераход цераз дарогу на «аварыйцы» стаяла блізу 10 аўтамабіляў, і блізу 20 чалавек, якія проста хадзілі па коле. Яны не ўпускалі і не выпускалі ні аўтамабілі, ні рэйсавыя аўтобусы. Я вымушаны быў выйсці з аўтобуса і прайсці дзве мяжы пешшу».

Акцыя пратэсту накіраваная на развязанне праблемы з так званымі «еўрабляхамі», аўтамабілямі з нумара Еўразвязу. Першапачаткова, гэтая праблема ўзнікла праз тое, што ва Украіне нельга размытнёўваць аўтамабілі, старэйшыя за 8 гадоў, а большасць набытых у Еўропе аўтамабіляў былі ў карыстанні ўжо больш за 10. Акрамя таго, размытнёўка аўтамабіляў з эксплуатацыяй меншай за 8 гадоў настолькі дарагая, што кошт еўрапейскага аўто можа ўзрасці ў некалькі разоў. Акрамя гэтага, новы законапраект робіць больш жорсткімі штрафы за пратэрмінаваныя дакументы на кіраванне такімі аўто. Максімальная сума штрафу - 170 тысяч грыўняў, гэта крыху больш за 6 000 даляраў.

У тэлефоннай размове з аператыўным дзяжурным памежнага кантролю стала вядома, што на сёння парушаны рух транспарту праз мяжу. Тых, хто наважваецца перасекчы мяжу, выпускаюць на нейтральную тэрыторыю. Але, са слоў памежнікаў, усе вярталіся назад.

Нам таксама ўжо ўдалося датэлефанавацца да ўкраінскай стараны, дзе непасрэдна праходзіць акцыя пратэсту. Аператыўны дзяжурны не змог адказаць на пытанне, як доўга прадоўжыцца гэтая акцыя, і што рабіць раніцай пасажырам, якія плануюць заехаць ва Украіну. Дзесьці а другой ночы стала вядома, што страйкоўцы сталі часткова прапускаць аўто з беларускімі нумарамі. Памежнік парэкамендаваў усім, хто найбліжэйшым часам плануе перасякаць мяжу, загадзя перад выездам удакладніць сітуацыю на памежным пераходзе.

На сайце Дзяржаўнага памежнага камітэту яшчэ ўчора з'явілася навіна, што на мяжы магчымыя чэргі, але мяркуючы са статыстыкі сайта, гэтую навіну ўбачылі крыху больш за тысячу чалавек. «19 - 20 лістапада на тэрыторыі Украіны магчымыя цяжкасці руху транспарту на аўтамабільнай дарозе Чарнігаў - Новыя Ярылавічы (М-01).

У сувязі з гэтым магчыма фармаванне чэргаў аўтатранспарту перад беларускім пунктам пропуску «Новая Гута» пры выездзе з краіны, пры ўездзе ў Беларусь - перад украінскім пунктам пропуску «Новыя Ярылавічы».

Для камфортнага перасячэння мяжы ў паказаны час Дзяржаўны памежны камітэт рэкамендуе ўлічваць гэтую інфармацыю і выбіраць альтэрнатыўныя маршруты руху». Удакладніць сітуацыю на памежным пераходзе «Новая Гута» можна праз нумар тэлефона 80232537580.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках