16 красавiка 2024, aўторак, 14:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сераду будзе да +3°С

У сераду будзе да +3°С

Прагноз надвор'я на найбліжэйшыя тры дні.

21 лістапада варункі надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў вільготнай паветранай масе. Чакаецца воблачна з прасвятленнямі, паведамляе сайт pogoda.by.

Без істотных ападкаў. На асобных адцінках дарог галалёдзіца. Вецер усходні, паўночна-ўсходні слабы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -1..-7°С, пры прасвятленнях -8..- 10°С, максімальная ўдзень -2..+3°С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

22-23 лістапада надвор'е ў нашай краіне ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі на паўночным усходзе рэспублікі пад уплывам вільготнай няўстойлівай паветранай масы.

22 лістапада істотных ападкаў не чакаецца, толькі ўдзень у асобных раёнах на паўночным усходзе будуць адзначацца невялікія ападкі, у асноўным мокры снег, слабыя туман і галалёд. На асобных адрэзках дарог галалёдзіца. Вецер паўночнай чвэрці сярэдні. Тэмпература паветра ўначы складзе -2..-8°С, пры прасвятленнях да -12°С, удзень -3..+2°С.

23 лістапада чакаецца без істотных ападкаў, толькі ў асобных раёнах на паўночным усходзе краіны прагназуюцца невялікія ападкі, у асноўным мокры снег, слабыя туман і галалёд. На асобных адцінках дарог галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы да сярэдняга. Тэмпература паветра ўначы складзе -1..-8°С, пры прасвятленнях да -13°С, удзень тэмпература паветра будзе знаходзіцца ў межах ад -4 да +3°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках