20 красавiка 2024, Субота, 4:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апытанне: 86% беларусаў ганарацца сваёй мовай, Беларуссю і гатовыя змагацца за краіну ў выпадку вайны

12
Апытанне: 86% беларусаў ганарацца сваёй мовай, Беларуссю і гатовыя змагацца за краіну ў выпадку вайны

Сацыялагічнае апытанне было прысвечанае каштоўнасцям і поглядам беларусаў.

У рамках праекта «Развіццё «Кастрычніцкага эканамічнага форуму» было праведзенае сацыялагічнае апытанне, прысвечанае каштоўнасцям і поглядам беларусаў. У ім узялі ўдзел блізу тысячы чалавек - такая традыцыйная выбарка для Беларусі.

Даследаванне было праведзенае кампаніяй MIA Research у траўні-чэрвені 2018 года.

Частка апытання тычылася беларускай мовы. Амаль 66% рэспандэнтаў хочуць, каб іх дзеці ведалі беларускую мову гэтак жа добра, як і расейскую мову (адпаведна, 34% - не хочуць).

Вартая ўвагі прапорцыя 86% да 14%, яна сустракаецца ў адказах адразу на тры пытанні.

86% апытаных уважаюць, што «беларуская мова - найважнейшая частка культуры і павінна захавацца». Столькі ж чалавек кажуць, што ганарацца Беларуссю. І столькі ж гатовыя змагацца за сваю краіну ў выпадку вайны.

Праўда, толькі 2,2% размаўляюць дома па-беларуску. Яшчэ блізу 22% - ці на дзвюх мовах або на іх сумесі, а большасць - 73% - размаўляюць па-расейску.

Праблемамі сучаснай Беларусі большасць назвала рост коштаў, нізкі ўзровень даходаў, алкагалізм, беспрацоўе, высокія кошты на жыллё і паслугі ЖКГ.

Характэрна: каб стаць багатым у Беларусі, як мяркуюць апытаныя, трэба мець не толькі розум або працавітасць, але і патрэбныя сувязі.

Палова апытаных за апошнія тры гады ні разу не была за мяжой.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках