29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паказуха для Лукашэнкі ў Балбасава

23
Паказуха для Лукашэнкі ў Балбасава

Візіты дыктатара нагадваюць перасоўны цырк.

Прыедзе правадыр у мястэчка, дасць чыноўнікам наганяй, і пачынаецца вялікі рамонт. Па заканчэнні – спраўдзіны і пераможная прамова перад задаволенымі жыхарамі. Здымачная група «Белсата» прайшлася па слядах Лукашэнкі ў гарадку Балбасава і мястэчку Езярышча на Аршаншчыне, ды паглядзела на якасць тамтэйшага жыцця.

Ці ўсё зрабіў для людзей?

– Нам бы яшчэ кавярню нейкую! – кажа жанчына з натоўпу.

– А то вы ў кавярню пойдзеце! – адказвае Аляксандр Лукашэнка.

– Адзначаць нейкія мерапрыемствы! – намагаюць іншыя.

– Ну глядзіце, толькі не пайдзіце ў кавярню! – пагражае пальцам правадыр і працягвае да чыноўніка:

– Ты мяне не ўгаворвай, я пацешуся, калі вы зробіце!

– Мы будзем рабіць.

Паспрабуйце толькі не зрабіце… «за гэта з вас будзе жэстачайшы спрос». Канец шэрага жыцця ў мястэчку Балбасава на Аршаншчыне. Тры з паловаю тысячы жыхароў слухаюць «блазна».

Усё гэта робяць за грошы з мясцовага і рэспубліканскага бюджэтаў, таму калі шчыра, то атрымліваць падзякі мае не адзін чалавек, а ўсе падаткаплатнікі. Лукашэнку да спадобы іншы фармат.

«Цар паехаў у народ і трэба гэта кавалкамі паказваць, як народ любіць цара, які цар добры, што ён некаму даў, атрымліваецца ледзь не з асабістае кішэні… Гэта ўсё называецца адным словам паказуха», – тлумачыць Анатоль Лябедзька, цэнтр «Еўрапейскі дыялог».

Спектакль у гонар адной асобы забяспечваюць мясцовыя чыноўнікі і службоўцы, карʼерны рост ці падзенне ў якіх залежыць ад Аляксандра Рыгоравіча. Бо калі б упарадкаванне рабілася для насельніцтва, ці нехта б стаў фарбаваць траву, класці асфальт у лужыны і тэрмінова адлоўліваць бадзяжных жывёлінаў, каб не псавалі агульнага ўражання?

«А людзі тут абсалютна не пры чым. Людзі аніяк не ўплываюць на гэта. Таму пладзяцца такія варʼяцкія праекты, адмыслова да прыезду Лукашэнкі ці Пуціна, як у Магілёве гэтак званая арка», – кажа Анатоль Лябедзька, цэнтр «Еўрапейскі дыялог».

Пралятаеце ля аркі, у якую ўмураваны мільён даляраў, ці ўздымаецеся лесвіцаю, у якую засцелены другі мільён, ці спраўляеце патрэбу ў гомельскай прыбіральні за мільён трэці… памятайце, што гэта вашыя мільёны на чужыя патрэбы.

Мястэчкі Балбасава і Езярышча замалыя для шалёных праектаў, таму абмежаваліся тут рамонтам выгляду. У існасці ж…

«Каб працоўныя месцы зʼявіліся, трэба нейкія прадпрыемствы ствараць. Пакуль нічога не зʼявілася…»

«У нас засталося толькі лясніцтва, ЖКГ, больніца, а дзіцячы дом даўно ўжо закрылі і нічога новага тут няма…» – прызнаюць жыхары мястэчка Езярышча.

Калі няма новага – узгадваюць пра старое, што і рабіў важны госць перад мясцовымі:

«Я прыязджаў сюды, зʼядаў 10-12 порцый марозіва».

Неймаверны апетыт.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках