25 красавiка 2024, Чацвер, 14:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцыйна: Крымскі мост пачаў прасядаць

19
Афіцыйна: Крымскі мост пачаў прасядаць

Крытычных адцінкаў, дзе адбываецца зрушэнне, некалькі.

Пабудаваны Расеяй Керчанскі мост ссоўваецца і гэта пагражае абрынаннем канструкцыі.

Пра гэта паведамляецца на старонцы ў Facebook украінскага Міністэрства ў пытаннях часова акупаваных тэрыторый. Да гэтай высновы прыйшлі спецыялісты пасля аналізу вынікаў касмічнай здымкі Крыма і выспы Тузла.

Крытычных адцінкаў, дзе адбываецца зрушэнне, некалькі.

«1. У раёне штучнага насыпу з боку Крымскай паўвыспы адзначаюцца аб'екты з вертыкальнымі зрушэннямі з хуткасцю ад 89 міліметраў (прасяданне) да 52 міліметраў на год (узняцце) (графік у сіняй рамцы).

2.У цэнтральнай частцы моста адзначаецца падвышэнне аркі чыгуначных рэек з хуткасцю да 30 міліметраў на год. Аўтамабільная арка аднак прасядае з хуткасцю да 32 міліметраў на год (графік у чырвонай рамцы)», - сказана ў паведамленні.

Два небяспечныя адцінкі - на тэрыторыі Тузлы.

«Першы - частка касы прасядае з хуткасцю ад 10 да 90 міліметраў на год (графік у сіняй рамцы).

Другі - аб'екты побач з адцінкам моста асядае з хуткасцю да 83 міліметраў на год (графік у чырвонай рамцы)», - адзначылі ў МінЧАТ.

Акрамя таго, паведамляецца, што аркі Керчанскага моста ссоўваюцца вертыкальна, што, на думку спецыялістаў, кажа пра тое, што нестабільнае марское дно ў месцах, дзе пастаўленыя апоры канструкцыі. Яны негатыўна ўплываюць на акваторыю Чорнага мора. Відавочная пагроза для жыцця і здароўя людзей.

«Складаныя варункі надвор'я асабліва ў зімовы перыяд у сейсмічна нестабільным раёне могуць узмацніць дэстабілізацыйныя чыннікі ўплыву на ўстойлівасць Керчанскага моста», - рэзюмуюць у міністэрстве.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках