29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Усе працоўныя Беларусі незадаволеныя Лукашэнкам!»

72
«Усе працоўныя Беларусі незадаволеныя Лукашэнкам!»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Сацыяльныя хваляванні могуць пачацца ў кожнае імгненне.

Некалькі дзён таму рабочыя ў Менску абвясцілі страйк, заявіўшы: «У нас лопнула трыванне. Высветлілася, што працаўнікам сталічнага прадпрыемства для вытворчасці дзвярэй «ВКТ Канстракшн» ужо некалькі месяцаў не плацяць заробак. У выніку, спынілася праца двух цэхаў.

Сайт Charter97.org надумаў звязацца з прафзвязнымі лідарамі Беларусі і паспрабаваў высветліць сітуацыю з працаўнікамі, а таксама пацікавіўся ў экспэртаў, ці адлюстроўвае выпадак на Менскім заводзе агулам сітуацыю ў краіне.

Як распавёў Charter97.org лідар незалежнага прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч:

- Так, я чытаў у СМІ інфармацыю пра страйк, але, на жаль, у наш прафзвяз работнікі не звярталіся. Аднак адзначу, што ўзнікненне страйкаў апошнім часам могуць стаць прэцэдэнтам да чагосьці большага, што не можа не радаваць.

Намеснік старшыні Беларускага Незалежнага прафзвязу (БНП) Юрый Швец сказаў, што да іх у прафзвяз таксама работнікі «ВКТ Канстракшн» не звярталіся, але ў краіне катастрафічна распаўсюджаная сітуацыя з нявыплатай работнікам заслужанага заробку:

- Ведаеце, я шмат гадоў працую ў галіне абароны правоў работнікаў. Вельмі спадзяюся, што людзі, якія адважыліся страйкаваць, давядуць сітуацыю да канца. Варта адзначыць, што гэта далёка не першы выпадак такога бязладдзя. Я маю на ўвазе нявыплату работнікам заробкаў. На жаль, такое адбываецца паўсюдна.

Ды і даўно ўжо не навіна, што сярод працаўнікоў у Беларусі вельмі шмат незадаволеных. Я б сказаў, што ўсе працоўныя Беларусі незадаволеныя Лукашэнкам! На жаль, пакуль часцей «у курылках». Але, спадзяюся, што беларусы прачнуцца і пачнуць з падвоенай сілай бараніць свае правы!

Сацыяльныя хваляванні могуць пачацца ў кожнае імгненне.

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках