19 красавiка 2024, Пятніца, 15:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Францыі прынялі законы супраць фэйкавых навін

У Францыі прынялі законы супраць фэйкавых навін

Дэпутаты Нацыянальнага сходу зацвердзілі законапраекты, якія Макрон мае намер выкарыстоўваць для абароны дэмакратыі.

Нацыянальны сход Францыі прыняў два законапраекты супраць распаўсюджвання фэйкавых навін. Увечары ў аўторак, 20 лістапада, дэпутаты значнай большасцю галасоў зацвердзілі законы, з дапамогай якіх прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон спадзяецца прадухіліць распаўсюд чутак і фальшывых вестак падчас перадвыбарных кампаній, паведамляе dw.com.

Згодна з зацверджанымі законамі, партыі ці кандыдаты атрымліваюць магчымасць паводле паскоранай юрыдычнай працэдуры дзейнічаць супраць публічна распаўсюджаных непраўдзівых звестак цягам трох месяцаў перад агульнанацыянальнымі выбарамі. Акрамя таго, сацыяльная сетка Facebook і сэрвіс мікраблогаў Twitter павінны стаць больш адкрытым у дачыненні да кантэнту, які распаўсюджваецца за плату.

Са слоў Макрона, ён хоча абараніць "дэмакратычнае жыццё" ў Францыі ад фэйкавых навін. Раней французскі прэзідэнт абвінавачваў такія расейскія медыі, як тэлеканал Russia Today (RT) і агенцтва Sputnik, у мэтанакіраваным распаўсюдзе спекулятыўнай інфармацыі пра яго ў перыяд перадвыбарнай кампаніі. Гэта рабілася з мэтай уплыву на французскія выбары, падобна да таго, як гэта рабілася ў ЗША, мяркуе Макрон.

Між тым, законапраекты выклікалі вялікую дыскусію і зазналі крытыку, у тым ліку з боку журналісцкіх аб'яднанняў. На думку крытыкаў, з дапамогай новых законаў Макрон імкнецца ўзяць пад кантроль непажаданую яму інфармацыю, увесці цэнзуру і абмежаваць свабоду слова для грамадзян і СМІ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках