29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэкрэт аб «дармаедах»: улады гуляюць у беларускую рулетку

3
Дэкрэт аб «дармаедах»: улады гуляюць у беларускую рулетку
Фота: «Радыё Свабода»

«Стрэліць» можа ў самы нечаканы момант.

Некалькі дзён таму працоўныя ў Менску абвясцілі страйк, заявіўшы: «У нас лопнула цярпенне». Высвелілася, што працаўнікам сталічнага прадпрыемства для вытворчасці дзвярэй «ВКТ Канстракшн» ужо некалькі месяцаў не плацяць заробак. У выніку, спынілася праца двух цэхаў.

Журналісты Charter97.org пагаварылі з лідарам Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафзвязаў Аляксандрам Ярашуком:

- Нават паводле афіцыйнай статыстыкі колькасць арганізацый, якія маюць запазычанасць у заробках стала павялічваецца. Да нас працаўнікі «ВКТ Канстракшн» па дапамогу не звярталіся, але іх сітуацыя ў тым жа Менску далёка не ўнікальная.

Напрыклад, на пачатку лістапада стала вядома аб праблемах на менскім заводзе аўтаматычных ліній імя Машэрава. Там людзям тры месяцы не плацілі заробак. Напраўду, уся бяда ў тым, што працаўнікі часцяком баяцца адкрыта пра гэта казаць.

Магчыма, у выпадку з прадпрыемствам для вытворчасці дзвярэй, людзям ужо стала проста невыносна і яны надумалі страйкаваць. На жаль, афіцыйная статыстыка не адлюстроўвае рэальную сітуацыю з выплатамі заробкаў, а ў многіх такіх выпадках на прадпрыемствах імкнуцца ўсімі сіламі замаўчаць праблему.

- У 1991 годзе ў Менску прайшлі масавыя пратэсты працоўных, якія падарвалі асновы савецкай улады. Тады людзі засталіся без сродкаў да існавання і адзіным спосабам змяніць сітуацыю былі акцыі пратэсту. Ці не нагадвае вам становішча працоўных цяпер сітуацыю ў пачатку 90-ых? Ці можа гісторыя паўтарыцца?

- Я вельмі добра памятаю тыя падзеі. Безумоўна, тыя моманты праўды дагэтуль успамінаюцца, як праява беларусамі ўсіх тых найлепшых якасцяў, якія ім уласцівыя. У той сітуацыі, калі гаворка ідзе аб годнасці чалавека.

У падзей тых гадоў былі свае гістарычныя перадумовы, умовы, але, хто ведае, ці не здзівяць беларусы яшчэ раз увесь свет чым-небудзь такім...? Той палітычны курс, тая эканамічная палітыка, якія вядзецца ўладамі - яны ў значнай ступені правакуюць магчымасць паўтарэння такіх падзей, якія былі 27 гадоў таму.

- Неўзабаве ў дзеянне ўвойдзе дэкрэт аб «дармаедах». Сітуацыя выглядае так, што работнікі многіх прадпрыемстваў могуць папоўніць спісы «дармаедаў», якія павінны быць гатовыя ўжо да 1 снежня. На ваш погляд, як працаўнікі могуць адрэагаваць на такія выдумкі уладаў?

- Цяпер мы можа толькі меркаваць, да чаго ў выніку прывядзе дэкрэт аб «дармаедах». Якія праблемы ён спародзіць. Натуральна, што па-ранейшаму мы мяркуем, што гэта абуральнае парушэнне правоў беларусаў. Яго прыняцце - гэта зусім не тое, што дыктуе сённяшняя сітуацыя. Бо Беларусь знаходзіцца ў вельмі складанай сацыяльна-эканамічным сітуацыі.

Трэба тэрмінова мяняць падыход, а не заціскаць, як мае на мэце дэкрэт. Улады паддаюцца спакусе займацца паборамі з «дармаедаў».

Ведаеце, я думаю так, ніхто не ведае, што можа быць спускавым кручком для ўзнікнення сацыяльных хваляванняў. Беларуская ўлада прыпадобнілася гульцу ў «беларускую рулетку»: стрэліць або не стрэліць, прыставіўшы да скроні дула пісталета. Напраўду, можа «стрэліць» у самы нечаканы момант.

Няправільная эканамічная палітыка, якая мае патрэбу ў прынцыповых зменах, можа прывесці да сур'ёзных непрадказальных наступстваў, якія цяпер, з майго пункту гледжання, трэба было б усяляк пазбягаць перад тварам тых выклікаў, якія стаяць перад краінай. Такая эканамічная палітыка рэальна звязана з пагрозай страты незалежнасці. Бо любая незалежнасць мае рэальнае напаўненне і перш за ўсё размова ідзе пра ўстойлівае эканамічнае развіццё.

- Увосень у Беларусі можа быць прыняты новы Працоўны кодэкс, які можа стаць ледзь ці не самым горшым у свеце. Што вы скажаце пра рыхтаваныя змены ў Працоўным кодэксе?

- Да нас у прафзвяз пастаянна звяртаюцца людзі. Праблемы з выплатай заробкаў, дыскрымінацыя работнікаў - гэта надзённыя праблемы. Відавочна, што ў Беларусі адбываецца дэградацыя працоўнага заканадаўства. Мы стаім перад пагрозай прыняцця новага Працоўнага кодэкса, які істотна зменіць умовы працы. Улады хочуць зрабіць людзей цалкам бяспраўнымі.

І гэта ўсё адбываецца ў сітуацыі, калі мы ведаем на чыім баку дзяржаўныя прафсаюзы і ў чыіх інтарэсах яны праводзяць сваю палітыку. Тут палягчаюць сітуацыю незалежныя прафзвязы.

Увогуле, сітуацыя вельмі складаная. Трэба карэнным чынам мяняць сацыяльна-эканамічную палітыку ў краіне. Беларусь мае вострую патрэбу ў палітычных і сацыяльна-эканамічных пераменах.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках