20 красавiка 2024, Субота, 0:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за 10 тысяч менчукоў перавялі на няпоўны працоўны дзень і адправілі ў адпачынак за свой кошт

8
Больш за 10 тысяч менчукоў перавялі на няпоўны працоўны дзень і адправілі ў адпачынак за свой кошт

Пры гэтым яшчэ 23 тысячы чалавек працавалі з прастоямі працягласцю ў працоўны дзень.

У Менску 10,4 тысячы чалавек у студзені-верасні гэтага года працавалі няпоўны працоўны дзень і знаходзіліся ў адпачынку на ініцыятыву наймальніка. Пры гэтым яшчэ 23 тысячы чалавек працавалі з прастоямі працягласцю ў працоўны дзень, распавялі tut.by у Менгарвыканкаме.

Пры гэтым працаўнікоў, занятых у рэжыме няпоўнага працоўнага часу і якія знаходзіліся ў адпачынку на ініцыятыву наймальніка, сёлета стала на 36,6% менш у параўнанні са студзенем-вераснем мінулага года. Аналагічная сітуацыя адбылася з прастоямі працягласцю ў працоўны дзень. Сёлета такіх працоўных было на 36,7% менш, чым годам раней, - 22,8 тысячы чалавек.

Сярэдняя сума дапамогі ў беспрацоўі ў Менску ў кастрычніку гэтага года склала 25,53 рубля.

Нагадаем, у Беларусі раней вызначылі 48 раёнаў і гарадоў, у якіх, на думку ўладаў, складаней за ўсё працаўладкавацца. У спісе тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы апынуліся ў тым ліку два абласныя гарады - Віцебск і Берасце, а таксама такія буйныя прамысловыя гарады, як Бабруйск, Баранавічы, Наваполацк.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках