25 красавiка 2024, Чацвер, 9:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як адрозніваюцца кошты прадуктаў у ЗША і Расеі

20
Як адрозніваюцца кошты прадуктаў у ЗША і Расеі

Навальны прапанаваў параўнаць кошты ў дзвюх краінах.

Я здзіўлены, што нават цяпер, пасля дэвальвацыі рубля, кошты многіх прадуктаў у ЗША ніжэйшыя (або на такім жа ўзроўні), чым у Расеі, піша расейскі апазіцыянер Аляксей Навальны для сайта navalny.com.

Памятаю, калі вучыўся ў Канэктыкуце ў 2010 годзе, - гэта была адна з рэчаў, якія мяне ўразілі. Заробкі значна большыя, а кошты прадуктаў істотна ніжэйшыя.

І вось цяпер заробкі ў даляравым эквіваленце ў нас ператварыліся зусім у мізэрныя, а кошты прадуктаў па-ранейшаму адпавядаюць багатым ЗША.

А яшчэ я заўважыў, што гэта важная тэма для пуцінска-прыгожынскай «фабрыкі троляў». Як толькі напішаш недзе аб высокіх заробках у Еўропе, дык адразу набягаюць у каментары з крыкамі «А вы паглядзіце, якія ў іх падаткі», «А вы паглядзіце, колькі яны плацяць за ЖКГ» і тд.

З гэтага пункту гледжання канал «Жыць у Расеі» зрабіў карыснае і павучальнае параўнанне.

Наогул, падпісвайцеся на іх. Гэта пацешны эксперымент з амбіцыйнай заяўкай «зробім апазіцыйны канал на мільён падпісчыкаў і навучымся на гэтым зарабляць». Цікава паглядзець, ці атрымаецца.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках