25 красавiка 2024, Чацвер, 15:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апытанне: 61% расейцаў усклалі на Пуціна адказнасць за праблемы краіны

16
Апытанне: 61% расейцаў усклалі на Пуціна адказнасць за праблемы краіны

Гэта максімум за ўвесь час даследаванняў.

Амаль дзве траціны (61 адсотак) расейцаў мяркуюць, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін цалкам нясе адказнасць за праблемы, якія стаяць перад краінай. Такія звесткі апытання «Левада-цэнтра», апублікаванага ў чацвер. Гэта максімум за ўвесь час даследаванняў, паведамляе «Радыё Свабода».

Яшчэ 22 адсоткі мяркуюць, што прэзідэнт адказны ў «пэўнай ступені». 10 адсоткаў расейцаў упэўненыя, што Пуцін усё робіць правільна, а праблемы ўзнікаюць праз «нядбайных і карумпаваных чыноўнікаў». 6 адсоткаў рэспандэнтаў вінавацяць ва ўсім «аб'ектыўныя абставіны».

Год таму пра поўную адказнасць прэзідэнта казалі 55 адсоткаў расейцаў, яшчэ 21 адсотак уважалі адказнасць прэзідэнта частковай.

Прагаласаваць за Уладзіміра Пуціна на выбарах прэзідэнта, калі б яны адбыліся ў найбліжэйшую нядзелю, гатовыя 56 адсоткаў расейцаў, адзначаюць сацыёлагі. На выбарах у сакавіку 2018 года Уладзімір Пуцін набраў амаль 77 адсоткаў галасоў.

Раней паводле вынікаў апытання «Левада-цэнтра» ў кастрычніку высветлілася, што дзейнасць Уладзіміра Пуціна як прэзідэнта Расеі не ўхваляе траціна апытаных расейцаў. Пры гэтым 41 адсотак рэспандэнтаў упэўненыя, што сёння пад кіраўніцтвам Пуціна «краіна рухаецца ў няслушным кірунку».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках