Ганаровы Камандор: Актор Х'ю Лоры стаў сябрам рыцарскага ордэна Брытанскай імперыі
4- 22.11.2018, 12:26
- 11,797
Прынц Уэльскі адзначыў знакамітага актора найвышэйшай узнагародай.
Учора, 21 лістапада, Прынц Уэльскі адзначыў шатландскага актора, коміка, пісьменніка і музыку Х'ю Лоры найвышэйшай узнагародай за ягоныя заслугі на акторскай ніве, піша «Новое время».
Прынц Чарльз правёў у Букінгемскім палацы ўрачыстую інвестытуру, на якой ўзнагародзіў ганаровымі званнямі некалькіх выдатных дзеячаў Вялікай Брытаніі і сярод іх актора, коміка, пісьменніка і музыку Х'ю Лоры.
Х'ю Лоры стаў чальцом ордэна Брытанскай імперыі - рыцарскага ордэна, заснаванага каралём Георгам V 4 чэрвеня 1917 года. Ён атрымаў званне Камандора ордэна Брытанскай імперыі.