28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трыюмф супраціўнікаў Пуціна

Трыюмф супраціўнікаў Пуціна
Фота: AP

Вашынгтон сваім аўтарытэтам нанёс удар па Крамлі.

Супраціўнікі прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна аднадушна радаваліся ў сераду з нагоды абрання прадстаўніка Паўднёвай Карэі Кіма Чона Яна новым прэзідэнтам Міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі "Інтэрпол" на сэсіі ў Дубаі, паведамляе CNN (пераклад – inosmi.ru).

Прэзідэнт Інтэрпола не адказвае за аператыўнае кіраўніцтва арганізацыі. Тым не менш, калектыўная пастанова абыйсці ўвагай кандыдатуру генерала расейскай паліцыі ў якасці прэтэндэнта на гэтую пасаду ацэньваецца як перамога ў імкненні абярнуць назад рост міжнароднага ўплыву Расеі.

У чым існасць справы? Выбары шэфа Інтэрпола сталі новай арэнай проціборства паміж Расеяй і Захадам. Кандыдатура былога прадстаўніка МУС Аляксандра Пракапчука выклікала заклапочанасць у Вашынгтоне і еўрапейскіх сталіцах ў сувязі з павелічэннем кола задач Масквы у барацьбе з палітычнымі супраціўнікамі.

Вашынгтон усім сваім аўтарытэтам падтрымаў кандыдатуру Кіма. Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэа (Mike Pompeo) выступаў за Кіма, заявіўшы: «мы заклікаем усе дзяржавы і арганізацыі, якія ўваходзяць у Інтэрпол і паважаюць вяршэнства права, выбраць аўтарытэтнага і прынцыповага кіраўніка, які б стаў тварам аднаго з найбольш важных міжнародных органаў правапарадку».

Інтэрпол - міжнародны інфармацыйны цэнтр для абмену звесткамі паміж нацыянальнымі сіламі паліцыі пры расследаванні злачынстваў і пошуку асоб, якія хаваюцца ад правасуддзя. Крытыкі, у тым ліку кангрэсмены ЗША, заявілі, што Расея выкарыстоўвае працэдуры Інтэрпола — у тым ліку так званыя «чырвоныя бюлетэні» (абвяшчэнне ў міжнародны вышук і экстрадыцыю злачынцаў — заўвага перакладчыка)- з мэтай палітычных парахункаў і пераследу апанентаў і дысідэнтаў.

Былому амбасадару ЗША ў Расеі Майклу МакФолу (Michael McFaul) сэнс вылучэння кандыдатуры Пракапчука здаецца відавочным: атрыманне Расеяй новых магчымасцяў у яе імкненні пераследаваць ворагаў Пуціна.

«Гэтым летам урад Расеі запатрабаваў майго арышту на зусім надуманай падставе, паводле беспадстаўнага сцвярджэння, што не мае нічога агульнага з рэальнасцю, — напісаў ён у сваёй твітэр-стужцы напярэдадні галасавання ў Дубаі. - Так што перадача Інтэрпола ў рукі вернага Пуціну кадравага супрацоўніка палохае мяне, гэта так»

МакФол меў на ўвазе ідэю, выказаную Пуціным на саміце ў Гельсінках з прэзідэнтам Дональдам Трампам у ліпені гэтага года. Пасля гэтай сустрэчы Белы Дом заявіў, што яго забаўляе прапанова Пуціна дапытаць амэрыканцаў у абмен на дапамогу ў расследаванні спецыяльнага пракурора Робэрта Мюлера (Robert Mueller) з нагоды ўмяшання Расеі ў прэзідэнцкія выбары ЗША.

Пуцін прапанаваў, што следчыя маглі б прыехаць у Расею з мэтай дапытаць грамадзян Расеі, якія абвінавачваюцца ва ўмяшанні ў прэзідэнцкія выбары 2016 года. Крамлёўскі лідар у якасці кроку ў адказ спадзяваўся атрымаць магчымасць для расейскіх следчых дапытаць Біла Браўдэра (Bill Browder), народжанага ў ЗША міжнароднага фінансіста, які паспяхова лабіяваў прыняцце ў ЗША «Закона Магніцкага».

Крэмль не адступае

«Закон Магніцкага» стаў бяльмом у воку для Крамля: паводле яго забараняецца ўезд у ЗША і замарожваюцца актывы шэрагу расейскіх урадавых чыноўнікаў і прадпрымальнікаў, абвінавачаных у парушэнні правоў чалавека. Браўдэр заявіў, што расейскія ўлады ў адказ на гэта завочна абвясцілі яго вінаватым на падставе палітычна матываваных абвінавачванняў і зрабілі цэлую сэрыю запытаў у Інтэрпол аб ягоным арышце і экстрадыцыі. Пасля абвяшчэння вынікаў галасавання Браўдэр радаваўся.

«Гэта поўнае прыніжэнне для Пуціна, — напісаў Браўдэр у сваёй твітэр-стужцы. - Ён цяпер мае ў шаленстве грымець капытамі вакол Крамля»

Пуцін, можа, і напраўду раз'юшаны, але Крэмль не мерыцца адступаць. Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў заявіў у сераду, што «ціск рабіўся моцны» супраць кандыдатуры Пракапчука, але Расея прымае вынікі галасавання.

«Шкада, вядома, нам, што не перамог наш кандыдат. Але, з іншага боку, калі бесстаронне паглядзець на шэраг заяў з шэрагу краін напярэдадні выбараў, то, вядома, ціск рабіўся моцны», - сказаў Пяскоў, адказваючы на пытанні рэпарцёраў.

Украінская рэакцыя таксама была паказальнай. Украіна загразла ў хваравітым канфлікце з Расеяй пасля адарвання Крыму ў 2014 годзе. Вайна з падтрымоўванымі Расеяй сэпаратыстамі на ўсходзе краіны забрала больш за 10 тысяч жыццяў.

Міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў змясціў у сеціве фота з Кімам.

«Прэзідэнтам Інтэрпола абраны прадстаўнік Паўднёвай Карэі!!!!!! - напісаў Авакаў. — Кандыдатура Расеі адхіленая. Гэтая бітва пераможная. Дзякуй усім! Слава Украіне!»

Выбары новага прэзідэнта Інтэрпола - гэта падзея, якая рэдка апынаецца ў цэнтры міжнароднай увагі. Але ў гэтую сераду галасаванне праходзіла ў атмасфэры шматмесячнай канфрантацыі, спароджанай расейскім умяшаннем у выбары і атручваннямі нэрвова-паралітычным рэчывам у Солсбэры.

Атручвання ў Солсбэры спарадзілі хвалю высылкі дыпламатаў. Расейскіх дыпламатаў выгналі больш чым з 20 краін, у тым ліку 18 дзяржаў - сябраў Еўразвязу, ЗША і Канады. Галасаванне ў сераду таксама прадэманстравала новы адкат Расеі на міжнароднай арэне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках