18 красавiка 2024, Чацвер, 4:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узровень дабрабыту беларусаў за 11 гадоў знізіўся ў 6,3 раза

9
Узровень дабрабыту беларусаў за 11 гадоў знізіўся ў 6,3 раза

Узровень жыцця беларусаў наблізіўся да М'янмы і Таджыкістану.

Дабрабыт дарослага чалавека ў Беларусі складае ўсяго 1514 даляраў. Пра гэта сведчаць звесткі, якія апублікавала даследчая структура «Credit Suisse Research Institute» паводле стану на канец чэрвеня 2018 года. Агульны дабрабыт Беларусі ацэньваецца на 11 млрд даляраў, паведамляе «Белсат».

Пры правядзенні сваіх падлікаў «Credit Suisse» улічвае ВУП на душу насельніцтва, даследаванні хатніх гаспадарак, кошты на нерухомасць і каштоўныя паперы, абменныя курсы, абавязкі, даўгі, дарослы працэнт насельніцтва, чалавечыя і прыродныя рэсурсы, а таксама капітальныя і тэхналагічныя дасягненні, якія могуць ствараць новыя актывы або рабіць іншых бескарыснымі ў будучыні. Пры гэтым у дачыненні да Беларусі адзначаецца, што звесткі з нашай краіны недастатковыя.

Дабрабыт беларусаў – на ўзроўні жыхароў М’янмы і Таджыкістану

З паказаных 1514 даляраў дабрабыту сярэдняга дарослага беларуса фінансавая частка складае 323 даляра, нефінансавая – 1305 даляраў. Пры гэтым на кожным з нас у сярэднім вісіць доўг у 114 даляраў. То бок, фактычна 1514 даляраў на год – гэта тое, што застаецца ў Беларуса пасля ўсіх выдаткаў, інфляцыі і г.д. Але гэта таксама «у сярэднім», бо дабрабыт паловы жыхароў краіны складае менш за 740 даляраў.

У параўнанні з 2017 годам сярэдні дабрабыт дарослага беларуса вырас на 163 даляра. А вось у параўнанні з самым максімумам, дасягнутым у 2007 годзе, гэты паказчык знізіўся ў 6,3 раза! Тады сярэдні дабрабыт дарослага жыхара нашай краіны быў роўны 9539 далярам. Свае даследаванні швайцарскія экспэрты пачалі ў 2000 годзе, і тады дабрабыт кожнага беларуса складаў 2258 даляраў.

Паводле дабрабыту сярэдняга дарослага насельніцтва Беларусь займае найгоршыя месцы ў рэйтынгу ў параўнанні з усімі нашымі суседзямі. Так, гэты паказнік у Латвіі складае 33 958 даляраў, у Літве – 24 600, у Польшчы – 31 794, Расеі – 19 997, Украіне – 1563 даляраў. Сярэдні дабрабыт беларусаў найбольш блізкі да такога ў жыхароў М’янмы і Таджыкістана.

У свеце ж з 2000 года дабрабыт сярэдняга дарослага чалавека вырас больш чым удвая, дасягнуўшы рэкорднай адзнакі ў 63,1 тысяч даляраў пры сярэднім росце ў 4,1% у год. Праўда, асноўны рост прыйшоўся на перыяд да фінансавага крызісу 2007 года, пасля якога свет, за выключэннем Кітая і Паўночнай Амерыкі, на доўгі час пагрузіўся ў стагнацыю.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках