20 красавiка 2024, Субота, 2:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Гарадзенскі актывіст зладзіў перфоманс у судзе

4
Відэафакт: Гарадзенскі актывіст зладзіў перфоманс у судзе
ФОТА: ВАДЗІМ САРАНЧУКОЎ/FACEBOOK

Мікалай Салянік прыйшоў у суд у турэмнай робе.

Cёння ў Гародні праходзіць суд над актывістам АГП Мікалаем Салянікам. Гарадзенскага актывіста судзяць за расцяжку «Далоў самадзяржаўе», з якой ён і Аляксандр Лаўрэнцьеў выйшлі на плошчу ў дзень кастрычніцкай рэвалюцыі.

Мікалай Салянік прыйшоў у гарадзенскі суд у турэмнай робе і ланцугом на шыі. У руках ён трымаў Канстытуцыю Беларусі.

Гарадзенскі актывіст не першы раз праводзіць палітычныя перформансы.

ФОТА: ВАДЗІМ САРАНЧУКОЎ/FACEBOOK

ФОТА: ВАДЗІМ САРАНЧУКОЎ/FACEBOOK

Нагадаем, 3 лiпеня Мікалая Саляніка разам з іншым чальцом АГП з Гародні Аляксандрам Лаўрэнцьевым людзі ў цывільным жорстка затрымалі за спробу правядзення несанкцыянаванага пікету.

У той дзень Салянік і Лаўрэнцьеў надзелі турэмныя паласатыя робы і, трымаючы ў руках шыльду з надпісам «Беларусь - краіна для жыцця», сфатаграфаваліся і апублікавалі здымак у сацсетках.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках