23 красавiка 2024, aўторак, 9:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзя Фядыніча на пасадзе кіраўніка прафзвязу РЭП змяніла Зінаіда Міхнюк

Генадзя Фядыніча на пасадзе кіраўніка прафзвязу РЭП змяніла Зінаіда Міхнюк
ЗІНАІДА МІХНЮК
ФОТА: SPRING96.ORG

Адпаведную пастанову прынялі сёння на пашыраным пасяджэнні рады РЭП.

Яна была вымушаная, бо судовая пастанова забараняе Генадзю Фядынічу займаць кіроўныя пасады тэрмінам на 5 гадоў, паведамляе «Радыё Свабода».

Сёння актывісты РЭП пастанавілі, што Зінаіда Міхнюк будзе выконваць абавязкі старшыні прафзвязу.

Хто такая Зінаіда Міхнюк?

Яна кіравала рэгіянальнай прафзвязнай арганізацыяй РЭП Берасцейскай вобласці, адначасова была намесніцай Генадзя Фядыніча.

Зінаіда Міхнюк неаднаразова ладзіла прафзвязныя акцыі ў рэгіёне, накіраваныя на падтрымку правоў працоўных і годныя заробкі. Прайшла праз судовыя штрафы рознай сумы, «зняццё з цягніка» на беларускай мяжы і іншыя пакаранні з боку ўладаў.

Як яна кажа: «Калі б у краіне была такая ж салідарнасць, як у незалежных прафзвязаў, то можна было б горы звярнуць. Калі б людзі не былі запалоханыя кантрактамі і ўступалі ў незалежныя прафзвязы, якія рэальна абараняюць правы грамадзян, то пачуццё салідарнасці магло б з'явіцца значна раней. Проста трэба перастаць баяцца».

Фядыніч: «У мяне не было іншага выйсця»

Цяпер ужо экс-старшыня РЭП сказаў, што ў яго не было іншага выйсця, як пакінуць пасаду:

«Калі б я заставаўся кіраўніком, то ўлады маглі б выкарыстаць санкцыі да ўсяго прафзвязу РЭП. Такой магчымасці мы ім не дадзім».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках