20 красавiка 2024, Субота, 3:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блізу 93% кампаній у Польшчы хочуць наймаць замежнікаў

Блізу 93% кампаній у Польшчы хочуць наймаць замежнікаў

Працаўнікоў з-за мяжы польскія кампаніі хочуць працаўладкоўваць на 9 і больш месяцаў.

Паводле даследаванняў Польска-ўкраінскай гандлёвай палаты, 93% кампаній у Польшчы хочуць наймаць замежнікаў на тэрмін ад 9 месяцаў, паведамляе «Радыё Польшча».

Віцэ-старшыня Палаты Анджэй Дрозд паведаміў, што даследаванне было праведзенае ў ліпені-жніўні гэтага года. У ім узялі ўдзел 124 кампаніі з усёй Польшчы.

«83% апытаных фірмаў наважваюцца на працаўладкаванне замежнікаў у сувязі з дэфіцытам работнікаў з неабходнай кваліфікацыяй. Праз ускладненне працэдур працаўладкавання 77% працадаўцаў не здолелі працаўладкаваць замежнікаў своечасова. У сваю чаргу, 29% апытаных фірмаў заявілі пра страту кантрактаў у сувязі з адсутнасцю магчымасці прыняць на працу замежніка», - адзначыў Анджэй Дрозд.

Паводле ягоных слоў, асаблівасць Польшчы ў тым, што значная частка палякаў забяспечвае і працягвае забяспечваць замежныя рынкі працы ў той час, як у самой Польшчы працуюць замежнікі.

Намеснік кіраўніка Польска-ўкраінскай гандлёвай палаты Анджэй Дрозд перакананы ў неабходнасці распрацоўкі палітыкі згуртавання, якая змагла б ахопліваць аспекты як краіны, адкуль з'язджаюць, так і краіны, куды прыязджаюць працаваць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках