24 красавiка 2024, Серада, 14:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абвінавачаных паводле «справы БелТА» журналістаў ставяць на крыміналістычны ўлік

3
Абвінавачаных паводле «справы БелТА» журналістаў ставяць на крыміналістычны ўлік

Следства паводле справы трывае.

Журналістаў партала tut.by, абвінавачаных паводле крымінальнай «справы БелТА», выклікалі ў аддзяленне міліцыі Партызанскага раёну Менску для пастаноўкі на крыміналістычны ўлік, паведамляе baj.by.

Як паведамілі калегі, ніякіх дакументаў у міліцыі не паказалі, але вусна заявілі, што павінны паставіць іх на крыміналістычны ўлік тэрмінам на 15 гадоў.

Пры гэтым следства паводле «справы БелТА» яшчэ трывае, а журналісты пакуль з'яўляюцца толькі абвінавачанымі, а не асуджанымі.

Як тлумачыць юрыст і былы адвакат Павел Сапелка, крыміналістычны ўлік выкарыстоўваецца ўнутранымі органамі для раскрыцця злачынстваў і правапарушэнняў.

Для гэтага ў чалавека бяруць адбіткі пальцаў, узор сліны для аналізу ДНК, фатаграфуюць.

Як паведамлялася раней, абвінавачанымі ў «справе БелТА» праходзяць 14 журналістаў. Іх абвінавачваюць у несанкцыянаваным доступе да платнай стужкі дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА. Шмат каму з абвінавачаных выстаўляюць таксама вялікія сумы кампенсацыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках