19 красавiка 2024, Пятніца, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фядыніч: Зінаіда Міхнюк - надзейная калега, барацьбітка за справядлівасць і за людзей працы

Фядыніч: Зінаіда Міхнюк - надзейная калега, барацьбітка за справядлівасць і за людзей працы

Як цяпер будзе складвацца праца незалежнага прафзвязу РЭП.

Генадзь Фядыніч пакідае пасаду старшыні прафзвяз РЭП. Яго абавязкі будзе часова выконваць ягоны былы першы намеснік. Ці застаецца Генадзь Фядыніч у прафзвязе РЭП, на якой пасадзе, ці зможа ён ездзіць па Беларусі і як ставіцца да абрання Зінаіды Міхнюк? Пра гэта ён распавёў сайту praca-by.info.

22 лістапада 2012 года ў Менску прайшло пасяджэнне Рады прафзвязу РЭП – кіроўнага органа прафзвязу паміж з'ездамі. На пасяджэнні Рады, у мэтах выканання пастановы суда, Генадзь Фядыніч пакінуў пасаду старшыні; яго абавязкі будзе выконваць цяпер ужо былая першая намесніца - Зінаіда Міхнюк. Рада аднагалосна прагаласавала за яе кандыдатуру на пасаду выканаўцы абавязкаў старшыні. З'езд, на якім агульным галасаваннем будзе абраны новы старшыня прафзвязу РЭП, пройдзе ў 2020 годзе.

Генадзь Фядыніч распавёў, чаму не склікалі пазачарговы з'езд, якія паўнамоцтвы ў ягонай новай пасадзе і як будзе складвацца праца прафзвязу РЭП:

– У сувязі з пастановай суда Рада вымушаная была вызваліць мяне ад займанай пасады старшыні прафзвязу РЭП. Была прынятая пастанова: да чарговага з'езда, які павінен адбыцца ў красавіку 2020 года, старшыню не абіраць і пазачарговы з'езд не праводзіць. Рада пастанавіла, што выконваць абавязкі старшыні будзе першая намесніца Зінаіда Міхнюк. За яе прагаласавалі аднагалосна.

- Чаму прафзвяз не склікаў пазачарговы з'езд?

- Пазачарговы з'езд пастанавілі не праводзіць, па-першае, каб не ісці на павадку ўлады; па-другое, няма сэнсу яго праводзіць, каб праз паўтара года зноў склікаць чарговы з'езд. У 2020 годзе РЭП абавязаны правесці яго ў кожным выпадку. І навошта сёння збіраць з'езд, марнаваць велізарныя сродкі? Такія выдаткі на два з'езды практычна запар- і грошай, і намаганняў, і часу - перашкодзяць нармальнай працы прафзвязу.

– Што за пасада – дарадца-кансультант прафзвязу? Наколькі шырокія яе паўнамоцтвы?

- Рада прыняла службовую інструкцыю дарадцы-кансультанта, уносіла папраўкі і змены і ў выніку прагаласавала за яе. Гэтая пасада абавязвае мець вышэйшую юрыдычную адукацыю і не менш за пяць гадоў досведу працы кіраўніком прафзвязу рознага ўзроўню. Паўнамоцтвы досыць шырокія: гэта пасада – не асобнага працаўніка кіроўнага апарату, а кансультанта ўсяго прафзвязу. Ёсць магчымасць і даваць кансультацыі, і выступаць у судах. Трэба адсочваць і аналізаваць працу прафзвязу, яго арганізацыйных структур, патрабаваць неабходныя дакументы. Больш за тое: гэтая пасада прадугледжвае дапамогу ў дзейнасці аддзяленням прафзвязу, удзел у перамовах, ва ўкладанні калектыўных дамоў і на даручэнне Прэзідыума прадстаўленне інтарэсаў прафзвязу РЭП у органах дзяржкіравання, мясцовай улады, перад арганізацыямі, партыямі, прафзвязмі Беларусі ды іншых краінамі. У прафзвязе РЭП раней не было такой пасады, і Рада прыняла пастанову ўвесці яе.

- Ці будзе магчымасць ездзіць у выправы?

- У службовай інструкцыі гэта ёсць: удзельнічаць на даручэнні кіраўніцтва прафзвязу ў мерапрыемствах, якія праводзяцца прафзвязм на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за мяжой. Час пакажа, як гэта будзе рэалізавана.

Пра Зінаіду Міхнюк, з гэтага дня выканаўцу абавязкаў старшыні, Генадзь Фядыніч адклікаецца пра надзейную барацьбітку за справядлівасць:

- Зінаіда даўно працуе ў прафзвязе. Пачынала старшынёй прафкама завода "Цветатрон", прайшла разам са мной і з іншымі калегамі даволі складаны шлях станаўлення прафзвязу; былі і цяжкія перыяды. Яна надзейная калега, барацьбітка за справядлівасць і за людзей працы. Я думаю, што Рада не памылілася, прагаласаваўшы за яе аднагалосна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках