24 красавiка 2024, Серада, 10:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расеец распачаў страляніну ў гульнявым клубе ў Салігорску

16
Расеец распачаў страляніну ў гульнявым клубе ў Салігорску

Мужчына страляў з траўматычнага пісталета.

Нецвярозы грамадзянін Расейскай Федэрацыі зладзіў стральбу з траўматычнага пісталета ў Салігорскім гульнявым клубе, паведамляе ГУУС Мінаблвыканкама. 15 лістапада а палове шостай раніцы нарад групы затрымання Салігорскага аддзела аховы выбыў на спрацоўванне кнопкі трывожнай сігналізацыі аднае з гульнявых устаноў горада.

Наблізіўшыся да будынка, праваахоўнікі пачулі крыкі і, не страчваючы ні хвіліны, увайшлі ўнутр. Апынуўшыся ва ўстанове, супрацоўнікі адразу ж абяззброілі і затрымалі невядомага мужчыну, у руках у якога быў прадмет, па знешніх прыкметах падобны з пісталетам.

У памяшканні гульнявога клуба быў беспарадак, некаторыя яго наведвальнікі ляжалі на падлозе.

Ужо пазней высветлілася, што фігурант, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, у памяшканні залы гульнявых аўтаматаў зрабіў некалькі стрэлаў з траўматычнага пісталета. Персанал установы націснуў кнопку трывожнай сігналізацыі. Дзякуючы аператыўнаму прыбыццю нараду групы затрымання ад дзеянняў хулігана ніхто не пацярпеў.

Правапарушальнікам, як было пазней высветлена, аказаўся грамадзянін Расейскай Федэрацыі, які часова пражывае ў Салігорску. Прычыну сваіх паводзін мужчына патлумачыць адмовіўся.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках